вадаспу́ск, ‑а, м.

Труба, па якой спускаюць ваду з вадасховішча праз плаціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паравыпускны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які служыць для выпускання пары ​2. Паравыпускная труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самадзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зроблены сваімі рукамі, хатнімі сродкамі; самаробны. Цяпер толькі заўважыў Нявідны, што ў Мартына ёсць не толькі карабін, а і труба, пры боку на зялёным шнурку, ёмкая крывая труба, дзеравяная, самадзельная. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заліўны́ в разн. знач. заливно́й; (о землях — ещё) по́йменный, поёмный;

з. луг — заливно́й (по́йменный, поёмный) луг;

а́я труба́ — заливна́я труба́;

о́е парася́ — заливно́й поросёнок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суцэльнаця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з суцэльнага кавалка металу, не спаяны, не скляпаны. Суцэльнацягпутая труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаравы́, ‑ая, ‑ое.

Які награваецца пры дапамозе жару (у 1 знач.). Жаравая труба. Жаравы прас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усмо́ктвальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўсмоктвання. Усмоктвальны працэс. // Прызначаны для ўсмоктвання. Усмоктвальная труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яйцаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

У анатоміі — праток, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трамба́ч, трамба́, трамбі́шча ’таўстун’ (Юрч. Вытв.), укр. лемк. трембуха́ч ’таўстабрухі, брухан’ узыходзяць да польск. trąbaтруба’, ’музычны інструмент’, ’звой палатна’, якое да прасл. *trǫba > бел. труба (гл.) пры ад’ідэацыі італ. trombaтруба’. Да семантыкі параўн. трубіць ’многа есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спускны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для спуску, спускання чаго‑н.; які служыць для спуску, спускання чаго‑н. Спускная труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)