Тук1 ‘растоплены тлушч’ (Гарэц., Некр. і Байк., Варл., Шат., Касп., Жд. 1, 3, Бір.; бялын., Янк. Мат.; петрык., лун., Шатал.; мсцісл., драг., З нар. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ‘ператопленае авечае сала’ (Сцяшк.), ‘рыбін тлушч’ (Ласт.), ‘сыць; пажыўная якасць харчовага прадукта, але не тлушч’ (Некр. і Байк., Нік., Оч.), ‘плодная сіла зямлі’: колы й сахары … не можна чысціць або мыць, бо ат гною не будзе ў зямлі туку (Сержп. Прымхі), то̂к ‘растоплены тлушч’ (маз., ГЧ), ст.-бел. тукъ ‘тс’ (ГСБМ): тукъ земли ‘зямное багацце’ (Скарына, ГСБМ). Укр. тук, рус. тук, стараж.-рус. тукътлушч, сала’, ц.-слав. тукъ ‘сала, цвёрды тлушч’; польск., н.-, в.-луж. tukтлушч’, польск. паўн.-зах., каш. tuk ‘касцявы мозг’, чэш., славац. tuk, харв. чак. ту̏к, ту̂ктлушч’, балг. тук ‘сала, тлушч, навар’, макед. тук ‘растоплены свіны тлушч’, ‘сок з печанага мяса’, ‘кружкі тлушчу на паверхні варыва’, ст.-слав. тоукътлушч’, ‘тлустасць, плоднасць, сакавітасць’. Прасл. *tukъ ‘жывёльны тлушч’ — суфіксальны дэрыват з чаргаваннем галосных ад *tyti (гл. тыць), роднасныя: літ. táukas ‘кавалак сала’, ‘жывот’, taukaĩтлушч, сала’ < tùkti ‘таўсцець’, лат. tàuks ‘тлусты’, ст.-прус. taukis ‘сала’ < і.-е. *touk‑o‑s; ст.-англ. þīoh, þēoh, ст.-в.-ням. diech ‘тук’ < þeuhos < і.-е. *teukos — узыходзяць да і.-е. асновы *tū‑ ‘набрыняць’, ‘разбухаць, набухаць’ (Фасмер, 4, 116; Махэк₂, 660; Брукнер, 683; Скок, 3, 475; Борысь, 652–653; Буга, Rinkt., 2, 633; Каруліс, 2, 378; ESJSt, 17, 997; ЕСУМ, 5, 670). Сюды ж з абнаўленнем семантыкі суч. тук ‘мінеральнае ўгнаенне’ (ТСБМ).

Тук2 ‘дух’: од старого й тук неважны йдзе (ТС). Няясна; магчыма, да папярэдняга слова, якое набліжана да туск ‘пот, выпарэнне’. Параўн., аднак, серб. ту̏кнути ‘прыпахваць дрэнным пахам, смярдзець’, што, напэўна, адлюстроўвае варыянтнасць х/к у параўнанні з ту̏хнути ‘пратухаць, псавацца’; у беларускай мове, відаць, падобнае чаргаванне назіраецца пад уплывам балцкага субстрату, што дазваляе звязаць слова з тухлы, гл.

Тук3 — пра ціхі стук (мсцісл., Нар. лекс.). Як і стук (гл. стукаць) — гукапераймальнага паходжання, палаталізаваны варыянт цюк (гл.), параўн. чэш. ťuk, ťuky ‘стук-стук’. Аналагічна літ. táukšt ‘стук, грук’. Сюды таго ж паходжання дзеяслоў ту́каць ‘кляпаць касу’ (Касп.), ‘стукаць’ (Сцяшк.), ‘біцца (пра сэрца), стукаць, удараць’ (Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.), параўн. серб. дыял. ту̏кнути ‘паціху стукнуць’ (Фасмер, 4, 116; Махэк₂, 660; ЕСУМ, 5, 671), а таксама аддзеяслоўны назоўнік інтэнсіўнага дзеяння ту́кат ‘тупат’ (Адм., Сцяшк.), параўн. чэш. ťukot ‘стук, грук’ (Махэк₂, 660), і вытворны дзеяслоў тукаце́ць ‘стукаць’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагу́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для адкорму. Нагульныя авечкі. Нагульны маладняк. // Атрыманы ў выніку нагулу. Нагульны тлушч. // Прызначаны для нагулу жывёлы, рыбы. Нагульныя сажалкі. // Які займаецца развядзеннем жывёлы, рыбы для нагулу. Нагульная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюле́невы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цюленя (у 1 знач.). Цюленевы промысел. // Які здабываюць з цюленя. Цюленевы тлушч. // Зроблены са скуры цюленя. Цюленевыя боты. // у знач. наз. цюле́невыя, ‑ых. Сямейства атрада ластаногіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыр ’кармленне жывёл, што гулліва забаўляюцца’ (ТСБМ), дыял. жыртлушч’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жиртлушч’, дыял. арханг. ’месца кармлення рыбы’, укр. жиртлушч’, ’кармленне жывёлы’, польск. żyr, żer ’кармленне і ежа жывёлы’, в.-луж. žeŕ, чэш. žír ’тс’, славац. žírтлушч’, ’кармленне свінні ў лесе жалудамі’, žer ’пажыранне раслін насякомымі; пасьба на апалых жалудах’, славен. žȋr, žer ’пасьба свіннёй у лесе; харч; ураджайнасць; плод; карысць’, серб.-харв. жи̑р ’жолуд’, балг. дыял. жир ’жолуд’, ’тлушч’, макед. жир ’жолуд’. Ст.-слав. жиръ ’паша’. Ст.-рус. жир ’багацце, жыллё, паша; тлушч’. Літ. žyras ’кармленне жывёл’ < польск. (Фрэнкель, 1313) ці бел. Паводле Якабсона (Writings, 2, 627), да *žьrati, *žirati (гл. жэрці), што прынялі Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 12, 140), якія лічаць менш верагоднай версію Міклашыча (411) аб суадноснасці жыцьжыр (як піцьпір), асцярожна падтрыманую Мейе (Études, 405), Фасмерам (2, 56) і прынятую Праабражэнскім (1, 233), Шанскім (1, Д, Е, Ж, 293), Іванавым (Слав. и балканское языкознание, 1975, 60), Скокам (3, 680–681), БЕР (1, 547). Непасрэдныя супастаўленні з іншымі і.-е. мовамі супярэчлівыя. Гл. літаратуру ў Фасмера, Скока, БЕР.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жырава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́е; незак.

1. Карміцца, нагульваць тлушч (пра звяроў, птушак, рыбу).

2. Разрастацца ў ствол замест плоданашэння (пра расліны) (разм.).

|| наз. жырава́нне, -я, н. (да 1 знач.), жыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.) і жыр, -у, м. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Клушчтлушч’. Параўн. польск. tłuszcz (Сл. паўн.-зах., 2, 482, Сцяшк.). Аб пераходзе іж гл. клум.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туча́ны ‘які выдзяляе многа тлушчу’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тук1 ‘растоплены тлушч’, параўн. таксама то́чны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скры́лік, ‑а, м.

Памянш. да скрыль; невялікі скрыль чаго‑н. для яды. Стол быў небагаты — тонкія скрылікі каўбасы на талерцы, падсмажаная на маргарыне бульба, крупнік, запраўлены кансервамі. Хадкевіч. Тонкія скрылікі бульбы зляталі з нажа ў гарачы тлушч. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́р, ‑у, м.

Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца. Грыбны навар. // Тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы з жывёльных прадуктаў. Юшка са свежай рыбы ўжо кіпела.. Корань зменшыў агонь, каб не выкіпаў навар, прысеў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шма́лец, ‑льцу, м.

Гусіны тлушч. Птушынае царства, як у газетах пісалі, і не абы якой птушкі! Качкі, як гусі, а гусі, як ладныя індыкі. Адзін шмалец! Грамовіч. [Мацвееў:] — А зімой без кажуха, валёнак, не абмазаўшы твар шмальцам, і носу не вытыркай. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)