глу́ха,
1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.
3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́лка ж., в разн. знач. жи́лка;
сі́няя ж. — си́няя жи́лка;
арганіза́тарская ж. — организа́торская жи́лка;
бе́лы ма́рмур з шэ́рымі ~камі — бе́лый мра́мор с се́рыми жи́лками
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гу́ста-чырво́на-сі́ні
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гу́ста-чырво́на-сі́ні |
гу́ста-чырво́на-сі́няя |
гу́ста-чырво́на-сі́няе |
гу́ста-чырво́на-сі́нія |
| Р. |
гу́ста-чырво́на-сі́няга |
гу́ста-чырво́на-сі́няй гу́ста-чырво́на-сі́няе |
гу́ста-чырво́на-сі́няга |
гу́ста-чырво́на-сі́ніх |
| Д. |
гу́ста-чырво́на-сі́няму |
гу́ста-чырво́на-сі́няй |
гу́ста-чырво́на-сі́няму |
гу́ста-чырво́на-сі́нім |
| В. |
гу́ста-чырво́на-сі́ні (неадуш.) гу́ста-чырво́на-сі́няга (адуш.) |
гу́ста-чырво́на-сі́нюю |
гу́ста-чырво́на-сі́няе |
гу́ста-чырво́на-сі́нія (неадуш.) гу́ста-чырво́на-сі́ніх (адуш.) |
| Т. |
гу́ста-чырво́на-сі́нім |
гу́ста-чырво́на-сі́няй гу́ста-чырво́на-сі́няю |
гу́ста-чырво́на-сі́нім |
гу́ста-чырво́на-сі́німі |
| М. |
гу́ста-чырво́на-сі́нім |
гу́ста-чырво́на-сі́няй |
гу́ста-чырво́на-сі́нім |
гу́ста-чырво́на-сі́ніх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прытума́нены, ‑ая, ‑ае.
Злёгку зацягнуты смугой, туманам. Сіняя града з чорнай істужкай лесу ўздымалася за лагчынай у далёкай, прытуманенай смугою далечы. Мележ. // перан. Цьмяны, замарочаны, няясны ад чаго‑н. У вачах дзяўчыны свяціліся прытуманеныя трывогай іскаркі радасці. Кулакоўскі. [Сотнікаў] прытуманеным позіркам упёрся ў спіны пярэдніх, чакаючы, што неўзабаве зноў рушаць наперад. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінява́, ‑ы, ж.
Сіні колер чаго‑н. Новы дзень вядзе мяне праз вецер, Праз ільноў густую сіняву. Бялевіч. Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой. Хомчанка. Няспынна хвалі ўдаль плывуць, Адбіўшы неба сіняву. Танк. // Сіняватае адценне чаго‑н. Матавая сінява варанёнай сталі. □ У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем. Карпюк. // Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора. неба, паветра). Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць. Багдановіч. Мы крочым з вёскі росным лугам Да бугскай воднай сінявы. Арочка. Чырвоныя ствалы соснаў высока-высока ўзнесліся ў глыбокую і нерухомую сіняву неба. Лынькоў. // Сіні туман, смуга. Далёкі лес ахутаны туманнай сінявой, а наперадзе густой зялёнай сцяной стаіць хвойнік. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абадо́к, ‑дка, м.
1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што‑н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.
2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што‑н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіта́йка 1, ‑і, ДМ ‑тайцы, ж.
Шаўковай, звычайна сіняя тканіна, якую прывозілі з Кітая, пазней баваўняная тканіна, якую выраблялі ў Расіі.
кіта́йка 2, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.
1. Марозаўстойлівы і засухаўстойлівы сорт яблыні, які культывуецца ў паўночным раёне пладаводства, Паволжы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.
2. зб. Дробныя плады гэтай яблыні. Варэнне з кітайкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прывабнага; здольнасць прывабліваць, прыцягваць да сябе. Сіняя сівізна не пасавала да маладжавасці твару і тым не менш надавала яму мяккую прывабнасць. Хадкевіч. Прыпяць надае ўсёй гэтай мясцовасці чароўную прывабнасць. В. Вольскі. // Прыгажосць, мілавіднасць. Колькі разоў прыязджалі да .. [Эльзы] багатыя жаніхі, захапляліся яе прывабнасцю. Шчарбатаў. // Цікавасць, займальнасць. Янук з усіх сіл імкнуўся даказаць мне прывабнасць клоунскай прафесіі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінь, ‑і, ж.
1. Сіні колер. Красавік — Гэта першыя краскі вясны, Некранутая сінь Танканогай пралескі. Звонак. Не абняць, не змераць вокам Шыр палёў і неба сінь. Хведаровіч. Вочы ў мяне Не згубілі яшчэ сваю сінь. Танк. // Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра неба, мора, паветра). З аднаго боку — шырачэзная марская сінь, з другога — неаглядныя прасторы Калхідскай нізіны. Самуйлёнак. Каб толькі там, дзе ясені Вартуюць сінь высокую, Не чуць, як хтосьці ў засені Заве любоў далёкую. Гілевіч. // Сіні туман, смуга. Вочы яе блукалі па абшары і нічога, апрача мутнаватай сіні, не бачылі. Бядуля. Па мокрай сенажаці.. [Гэлька] ішла ціхімі крокамі, шукаючы вачыма ў туманнай сіні якую-небудзь будыніну. Чарот. // Пра вечар, ранак. Сінь за акном пагусцела, дрэвы згорбіліся. Шашкоў. Развіталіся яны на золку, калі сінь за акном парадзела. Карпаў.
2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер. Медная сінь. Жалезная сінь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
1. Дзеянне паводле, знач. дзеясл. сініць.
2. Сіняя фарба, якая выкарыстоўваецца для падсіньвання бялізны, паперы і пад. Сінька для бялізны. / у вобразным ужыв. Вечар сіньку развёў за акном. Гілевіч.
3. Спец. Афарбаваная ў сіні колер капіравальная папера для размножвання чарцяжоў; чарцёж на такой паперы. Дывінец разгарнуў сіньку — рабочы чарцёж, са здзіўленнем паглядзеў на загатоўкі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)