зло́снік, ‑а, м.
Чалавек, які мае зло на каго‑н.; нядобразычлівец, вораг. Здалося [Паходні], што на яго глядзяць у гэты час зводдалі сябры і злоснікі — адны добразычліва, другія асуджальна, глядзяць і чакаюць яго слова. Хадкевіч. — Ніякаму гаду нас не адолець! Гэта я ведаю. Багата мы бачылі іх, усякіх злоснікаў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляце́нь, плятня, м.
Агароджа з пераплеценых тонкіх галін. Высокі лазовы пляцень, якім з усіх бакоў абгароджаны цесны дворык, здаўся Шыковічу крапасной сцяной, за якой нехта як бы хацеў схавацца ад людзей і свету. Шамякін. Лежачы за плятнём, Лявонка трывожна пазіраў на дашчаныя вароты, за якімі зніклі сябры. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
субардына́цыя, ‑і, ж.
Сістэма строгага падпарадкавання малодшых старшым, заснаваная на правілах службовай дысцыпліны. Забыўшыся на свой спінінг, на прысутнасць дзядзькі Сцяпана і на ўсе субардынацыі, дырэктар школы, як хлапчук, з радасным крыкам бег да Аляксея. Шамякін. [Мікалай Мікалаевіч:] — Забудзем субардынацыю; мы ж сябры, аднадумцы, пакуль што не на службе. Грахоўскі.
[Лац. subordinatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаптаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін. Я люблю ўсходы нашых палеткаў І спавітыя ў зелень лугі, І шум бору пануры, глухі, І шаптанне крынічнае ўлетку. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэліге́нцыя, ‑і, ж.
Грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай, пераважна складанай творчай працай, развіццём і распаўсюджаннем культуры. Савецкая інтэлігенцыя. Народная інтэлігенцыя. // зб. Людзі, якія належаць да гэтага сацыяльнага слоя; інтэлігенты. Тэхнічная інтэлігенцыя. Сельская інтэлігенцыя. □ У той час, калі сябры купаліся, на ганку фельчарскага пункта сядзеў гурток панямонскай інтэлігенцыі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́хлы 1, ‑ая, ‑ае.
Які зменшыўся, збавіў сваю сілу (пра агонь, святло і пад.). Спяць мае сябры ў ватоўках Ля прытухлага кастра. Матэвушаў.
прыту́хлы 2, ‑ая, ‑ае.
Які пачаў тухнуць, псавацца; нясвежы. Пахла кволай веснавой зелянінай і леташнім прытухлым мурагом. Лобан. Вады ў .. [цэбры] было да краёў, вада была дажджавая, прытухлая. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуцяві́на, ‑ы, ж.
Паэт. Шлях, дарога. Эх, сябры, не блага Успомніць час ад часу Пра баі, адвагу, Пра паходы нашы І агледзець святам Свой шынель і боты, У якіх багата Пуцявін прайшоў ты. Танк. Я зноў хачу зірнуць назад Пад тыя стрэхі родных хат, Дзе зачалася пуцявіна, Дзяцінства светлая часіна... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́цман, ‑а, м.
1. Асоба, якая добра ведае мясцовыя ўмовы плавання і праводзіць судны па фарватэры. Морскі лоцман. Рачны лоцман. □ Салул і яго сябры .. здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман. «Полымя».
2. Невялікая марская рыба сямейства стаўрыдавых, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб.
[Гал. loodsman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блі́жні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца блізка; самы блізкі. І на маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў.
2. у знач. наз. блі́жні, ‑яга, м. Родны чалавек або прыяцель. Міця не слухаў угавораў бліжніх. Мележ. // Чалавек наогул. Любоў да бліжняга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́свіст, ‑у, М ‑свісце, м.
Асобая манера свісту; свіст. Ты чуеш посвіст? Гэта клічуць сябры нас. Машара. Рэдка калі пачуеш тут дапытлівы цокат вавёркі, вясёлы посвіст сініцы. Паслядовіч. // Пра свісцячыя гукі, якія суправаджаюць хуткі рух чаго‑н. У паветры не сціхаў посвіст куль, а неўзабаве пачулася яшчэ і выццё мін. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)