по́хва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Канцавы аддзел палавых праводных шляхоў у жанчыны.

2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.

3. Тое, што і ножны¹.

Выняць кінжал з похвы.

|| прым. по́хвенны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надску́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спец. Верхні слой скуры. Надскурка ахоўвае арганізм ад пранікнення бактэрый. // Плеўка, якая пакрывае зверху ліст і сцябло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцябло́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сцябла. Сцябловыя парасткі. // Размешчаны на сцябле. Сцябловыя вузлы. // Які знішчае сцябло. Сцябловая ржа.

2. Са сцяблом. Сцябловыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́ўевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шчаўя; уласцівы шчаўю. Шчаўевае сцябло. Шчаўевы смак.

2. Прыгатаваны са шчаўя (у 1 знач.).

•••

Шчаўевая кіслата гл. кіслага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́бельсцябло, цыбух’ (Сл. ПЗБ), ’ручка ў вясле’ (ТС), сце́бяль, сцяблавы́ ко́рань ’вертыкальны корань дрэва’ (Сл. ПЗБ; чэрв., ЛА, 1). Параўн. укр. сте́бель ’адростак, цыбух’, рус. сте́бель ’ствол, адростак, чаранок’, стараж.-рус. стьбль, славен. stebəlсцябло, камель’. Прасл. *stьblь, параўноўваюць з літ. stíbis ’membrum virile’, stíebas ’слуп; цыбух, сцябло’, лат. stiba ’кій, прут’, ст.-інд. stíhhih ’пучок, звязка’ (Фасмер, 3, 750; Бязлай, 3, 314; ЕСУМ, 5, 405), літ. stìbilas ’чаранок, сцябло, качан’ (Сной₂, 697); на падставе апошняга Мартынаў (Дерив., 35) прапануе рэканструкцыю прасл. *stьbьlь з суф. ‑ьlь, паралельнае да лац. stipula ’салома, сцябло’ з суф. ‑ula, што няпэўна. Гл. таксама сцябло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апушэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. апушыць (у 1 знач.), апушыцца (у 2 знач.).

2. Пушыстае покрыва жывёл, а таксама валасні, якія пакрываюць сцябло і лісты раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазга́н ’доўгае, тоўстае сцябло’, ’празмерна высокі нязграбны мужчына’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Відавочна, утворана з літ. lazda ’палка’, ’арэшына’, ’сцябло’, lazdynas ’арэшнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцімбу́р ’парастак, цымбур’ (Сцяшк. Сл.), ’бадыль, сцябло’ (астрав., Ск. нар. мовы), сцімбу́р, сцімбю́р, сцімбі́р, сцымбу́рсцябло агародных культур, пустазелля’, ’чаранок ліста’, ’кветаножка, сцябло суквецця’, ’стрыжань пяра’, ’сплеценыя ніткі ў матузы’, ’хваставы адростак у жывёл’(Сл. ПЗБ), сцю́мбар ’сцябліна зёлкі’ (мёрск., Краязн. газ., 2008, 43, 7). З літ. stimburỹs, stim̃biras ’тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 40), stémburas ’чаранок, бадыль, сцябло’ (Грынавяцкене, LKK, 30, 117). Гл. таксама цымбур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаро́хавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гароху (у 1 знач.). Гарохавае сцябло. // Прыгатаваны з гароху (у 2 знач.). Гарохавы суп.

•••

Гарохавы вянок гл. вянок.

Пудзіла гарохавае гл. пудзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Народны духавы музычны інструмент з трыснягу або з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі.

Даносіліся пералівы дудкі.

2. Круглае, звычайна пустое ўнутры сцябло чаго-н. (разм.).

Дудкі чароту.

|| памянш. ду́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)