прафсаю́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прафсаюза. Прафсаюзны білет. Прафсаюзны сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стопрацэ́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць стопрацэнтнага (у 2 знач.). Стопрацэнтнасць яўкі на сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партакты́ў, ‑тыву, м.

Партыйны актыў — актыў партыйнай арганізацыі. Сход мясцовага партактыву. // Сход актыву партыйнай арганізацыі. Абмеркаваць кандыдатуру на партактыве. □ — Ну, не! Дэталі будуць, падрабязнасці. .. [Шарупіч] і перад воінамі выступаў і на партактыве. Кажуць, вельмі цікава. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сойм ‘сейм’ (Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб.), ‘збор, з’езд’ (Ласт.), со́йма ‘зборышча’: пʼяная сойма (слуц., А. Кулакоўскі), ст.-бел. соимъ, старое съемъсход прадстаўнікоў шляхты ў Рэчы Паспалітай’, ‘змова’ (?): почалъ с нѣмъци соимы чинити (Віленскі летапіс XV–XVI стст.), сойміксход прадстаўнікоў шляхты ВКЛ’. Укр. сойм ‘сейм’, со́йма ‘натоўп’, рус. дыял. сойм ‘сялянскі сход’, сойма, суйм, суём ‘тс; натоўп; бойка’. З прыстаўкі *съ‑ і кораня *jьm‑ ад *jęti ‘браць’ (Фасмер, 3, 707). Аднак з улікам польск. sejmсход’, ст.-польск. sjem ‘тс’, славен. sȅjem ‘рынак, кірмаш’, серб.-харв. sajȁm ‘тс’ магчыма рэканструяваць прасл. *sъjьmъсход, збор’, аддзеяслоўны назоўнік, паводле Ластоўскага, ад сыймацца ‘падыймацца’ (Ласт.), параўн. ст.-бел. съимуть на Вельи, вышеи Ковна двѣ мили (Летапіс Аўрамкі XV ст., гл. Карскі 2-3, 373). Інакш Сной (Бязлай, 3, 224), які выводзіць славенскае і сербскахарвацкае словы з *sъnьmъ ‘тс’. Гл. сейм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калёквіум, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення іх ведаў; род экзамену.

Правесці к.

2. Навуковы сход, семінар з абмеркаваннем дакладаў на пэўную тэму.

К. вірусолагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -со́вак, ж. (разм.).

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: тайны сход рэвалюцыйна настроеных рабочых.

Сабрацца на масоўку.

2. Масавая сцэна (у кіно, тэатры).

Артыст, заняты ў масоўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнакалга́сны, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсяго калгаса; які аб’ядноўвае ўсіх калгаснікаў. Агульнакалгасны сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінклі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Гіст. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі. // Група духоўных асоб, духавенства. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых.. на гадавое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву. Машара. // перан. Разм. іран. Сход, сукупнасць якіх‑н. асоб.

[Грэч. synklētos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улу́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да улуса, належыць улусу. Улусны сход. Улусная зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманстраты́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўчыняецца з мэтай дэманстрацыі (у 5 знач.).

Дэманстратыўнае адмаўленне ад дзяжурства.

Дэманстратыўна (прысл.) пакінуць сход.

2. Які з’яўляецца тактычнай дэманстрацыяй (у 4 знач.) з мэтай заблытаць праціўніка.

Д. манеўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)