ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,

2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто? Лынькоў.

3. Зал. да балаваць.

•••

Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца. [Рудзін] узбудзіўся, калі раптам да варот кінуліся сабакі, пачалі .. брахаць. Галавач.

2. перан. Ажыць, абудзіцца; пачаць актыўна, напружана дзейнічаць. А люблю я, сын, зіму, Калі сонца ўзбудзіцца, Снег пагнаўшы да рэк. Кірэенка. Бух! — грукнуў стрэл, лес узбудзіўся! Колас.

3. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму. Нервы ўзбудзіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск. tyrстрэл’ можа паходзіць з іт. tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц. tirer ‘страляць’, англ. tear ‘разрываць’, ням. zerren ‘цягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзіно́чны

1. в разн. знач. одино́чный; (индивидуальный — ещё) едини́чный;

а. стрэл — одино́чный вы́стрел;

~нае заключэ́нне — одино́чное заключе́ние;

а. палётав. одино́чный полёт;

2. грам. еди́нственный;

а. лік — еди́нственное число́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

холосто́й в разн. знач. халасты́;

холосто́й вы́стрел халасты́ стрэл;

холосто́й челове́к халасты́ чалаве́к;

холосто́й ход маши́ны техн. халасты́ ход машы́ны;

холосто́й шкив техн. халасты́ шкіў;

холосто́й патро́н воен. халасты́ патро́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́кнуць сов., однокр., разг. сту́кнуть; громыхну́ть, хло́пнуть; гро́хнуть;

г. бо́там аб падло́гу — сту́кнуть сапого́м о́б пол;

не́дзе ~нуў стрэл — где́-то гро́хнул вы́стрел;

г. руко́й па стале́ — сту́кнуть руко́й по́ столу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́лкі, ‑ая, ‑ае.

1. Гучны, далёка чутны. Гулкія грымоты. □ Уласныя крокі палохалі Леаніда — яны здаваліся яму занадта гулкімі. Шахавец. Гулкі фабрычны Гудок пранясецца, Сілай крынічнай Работа пальецца. А. Александровіч.

2. Здольны ўзмацняць гул; з моцным рэзанансам. Гучны адзінокі стрэл пачуўся воддаль, рэха пранесла яго далёка, і ён паўтарыўся недзе ў гулкай цясніне гор. Самуйлёнак. А музыкі ў гулкай зале Ладзяць скрыпкі і цымбалы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дво́йчы, прысл.

1. Два разы. Ужо Костусь двойчы неўзаметкі Саскокваў з печы на разведкі. Колас. Двойчы ўжо ўздымалася над ракой, відаць, усё тая ж самая, хітрая чапля, не падпускаючы на стрэл. Брыль.

2. Удвайне. [Тарыел] ведаў толькі адно: іменна тут трэба сыходзіць у даліну, і гэта двойчы небяспечна: скала можа аказацца вельмі крутой, і тут жа, унізе, могуць аказацца салдаты. Самуйлёнак.

•••

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, ясна, зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да сцябаць, сцёбаць.

2. Ужываецца замест таго ці іншага дзеяслова для вызначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай, энергіяй і пад. Тут яго [Сотнікава] згледзелі, ззаду данёсся крык і недалёкі стрэл — куля імпэтна сцебанула па ягоных штанах. Быкаў. На шашы ўспыхнулі агні і сцебанулі аж па вярбе, што ў Выжлятніка па агародзе. Пташнікаў. Палыхаючы, зноў сцебанула неба маланка. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэль, ‑і, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка. Колас. Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь у адказ. «Полымя». // Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва.

•••

Біць у цэль (міма цэлі) гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)