шпу́ля, -і, мн. -і, шпуль, ж.

1. Тое, што і шпулька (у 1 і 2 знач.).

2. Насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы.

3. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама наматаны сам дрот, кабель і пад. (спец.).

Ш. кабелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчуп, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.

3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).

4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвік, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Металічны або драўляны стрыжань, завостраны на канцы, прызначаны для змацоўвання чаго-н.

Забіваць цвікі ў дошку.

2. перан., чаго. Самае значнае, галоўнае (разм.).

Ц. праграмы.

Ц. сезону.

|| памянш. цвічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. цвіко́вы, -ая, -ае і цвіка́рны, -ая, -ае.

Цвіковая прамысловасць.

Цвікарны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Се́рца ‘сэрца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), се́рцэ ‘сэрца’, ‘гнеў’, ‘прыхільнасць’ (Нас.), ‘сэрца’, ‘гнеў’ (Пятк. 2), ‘сэрца’, ‘стрыжань’, ‘біла звана’ (ТС), ст.-бел. сердце ‘сэрца’ (Альтбаўэр), серъдце ‘тс’ (Скарына; паводле Карскага (1, 256) — “графічнае ъ”), серцо ‘тс’ (Карскі 1, 172); сюды ж серцаві́настрыжань, цвёрдая драўніна’ (Бяльк., Мат. Гом., брасл., Сл. ПЗБ). На пэўнай частцы моўнай тэрыторыі ўжываецца паралельна з сэ́рца (гл.), параўн. sérce альбо siérce (Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прут, -а, М пру́це, мн. пруты́, -о́ў, м.

1. Тонкая палка без сучча.

Асінавы п.

2. Тонкі металічны стрыжань, кавалак дроту.

Жалезны п.

|| памянш. пруто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. і пру́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. прутко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пруцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Прутковы каркас.

Пруцяная агароджа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяро́¹, -á, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.

1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.

Страусавае п.

Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў² — прылада для пісання чарнілам).

2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).

|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыбу́к, ‑а, м.

1. Трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі, праз які курэц уцягвае дым тытуню. Дзядзька не выпускаў з рота цыбука люлькі. Сачанка.

2. Сцябло. Цётка Проска паліць у печы, парыць у вядзёрным чыгуне тытуневыя цыбукі. Васілевіч.

3. Спец. Вінаградны чаранок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыжнёвы

1. сердцеви́нный; стержнево́й;

2. стержнево́й;

с. трансфарма́тар — стержнево́й трансформа́тор;

3. перен. стержнево́й;

1-3 см. стры́жань1, 2, 5;

4. (о древесине) с большо́й сердцеви́ной

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спіса́цца, спішу́ся, спі́шашся, спі́шацца; спішы́ся; зак.

1. Звязацца з кім-, чым-н. праз перапіску.

С. са сваімі аднакурснікамі.

2. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніцца, выйсці ў запас (спец.).

С. з карабля.

3. Зрасходавацца пры пісьме; прыйсці ў непрыгоднасць (пра аловак, пяро і пад.).

Стрыжань спісаўся.

|| незак. спі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. спіса́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Табу́р ’качарга’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Малаверагодная сувязь з сіб. табу́рка ’скобка, якая паказвае вагу на бязмене’, ’драўляны завостраны стрыжань’ без пэўнай этымалогіі, параўн. Анікін, 520.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)