ласу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Што-н. вельмі смачнае; улюбёная страва.

2. звычайна мн. (ласу́нкі, -аў). Кандытарскія вырабы, салодкае, прысмакі.

Пачаставаць дзяцей ласункамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыва́рак, -рку, м.

Гатаваная страва; таксама прадукты харчавання, у тым ліку заправа, якія выкарыстоўваюцца пры гатаванні гарачых страў.

П. у боршч.

|| прым. прыва́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вегетарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вегетарыянца, вегетарыянства. Вегетарыянская страва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуля́ш, ‑у, м.

Страва з кусочкаў мяса, тушаных у соусе з прыправамі.

[Венг. hulas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чабурэ́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Страва народаў Усходу ў выглядзе плоскага піражка з тонкага раскачанага прэснага цеста, начыненага баранінай з вострымі прыправамі.

|| прым. чабурэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патра́ва, -ы, ж.

1. Знішчэнне, псаванне пасеваў, траў жывёлай.

Ахова азімых пасеваў ад патравы.

2. Страва, яда.

З салам і жук п. (з нар.).

|| прым. патра́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суп, -у, мн. супы́, -о́ў, м.

Вадкая страва — адвар з мяса, рыбы, гародніны з дабаўленнем круп, розных прыпраў і інш.

Рыбны с.

Малочны с.

|| прым. супавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шашлы́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Страва з кавалачкаў мяса (бараніны, ялавічыны, свініны і інш.), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных над вуглямі.

|| прым. шашлы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае рэчывы, патрэбныя для харчавання, жыўлення. Пажыўная страва. Пажыўныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пюрэ́, нескл., н.

Страва з тоўчанай або працёртай агародніны, фруктаў. Бульбяное пюрэ. Суп-пюрэ.

[Фр. purée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)