расплінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Спец.

1. Разраўнаваць, ачысціць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.). На дварэ была вясна, і трэба было старацца расплінтаваць хоць невялікія лапіны пад сяўбу. Пальчэўскі.

2. Раскалоць глыбы каменя на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацава́цца, мацуюся, мацуешся, мацуецца; незак.

1. Цвёрда, стойка трымацца, выяўляць вытрымку ў чым‑н.; стрымлівацца. Коля мацаваўся, стараючыся схаваць сваё хваляванне. Рунец. // Старацца быць бадзёрым. Адразу пасля вайны яшчэ мацавалася Адарка, а тут во здаваць пачала. Лупсякоў.

2. Зал. да мацаваць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак. (пераважна ў форме заг. з адмоўем).

Разм. Намагацца, старацца пайсці куды‑н., зрабіць што‑н. — Нам, Якаў Пятровіч, загадана сядзець на месцы, і не рыпацца... Паслядовіч. [Баранавіч:] — Сядзі ты, кажуць, бацькаў хаце, ды не рыпайся, без цябе, кажуць, дагледзім. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстара́цца ’раздабыць, прыгатаваць што-небудзь звычайна з цяжкасцямі, намаганнямі’ (Бяльк., ТСБМ), экспр. ’нарадзіць дзіця’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. пристара́ться, смал. ’пастарацца дастаць што-небудзь, паклапаціцца пра што-небудзь’; ’прыкласці намаганні, папрацаваць’. Прэфіксальны дэрыват ад стара́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкруціцца.

2. Разм. пагард. Круціцца; прыхарошвацца. Адэля ў бакоўцы заўзята выкручвалася перад люстэркам. Броўка.

3. Зал. да выкручваць.

•••

Выкручвацца вужом перад кім — а) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча; б) тое, што і віцца вужакай (гл. віцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; незак.

1. каму і без дап. Старацца дагаджаць. [Ульяна:] А я ж, панічок, і сама ведаю, што госцю трэба наравіць. Крапіва. Бедната наадрэз адмовілася наравіць пану, а тым больш аддаваць яму сваё сена. Бажко.

2. з інф. і злучн. «каб». Імкнуцца, старацца. Ласяня тупала каля дубка, нарабіла сарвацца з прывязі, трывожна пазірала па баках, шукаючы сваю маці. С. Александровіч. Нервова гарцаваў пад [камандзірам] конь, кусаў цуглі. Нарабіў сарвацца з месца, каб нагнаць калону. Паўлаў. На беразе раззыкаліся авадні і розная іншая драбяза. Яны так і наровяць, каб утнуць. Якімовіч.

3. з інф. Прыладжвацца, прыстасоўвацца. Шэмет наравіў ехаць па абочыне, дзе была не такая глыбокая гразь. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́віцца зваротны дзеяслоў да ставіць (гл.) ‘паўставаць, настройвацца супраць каго-небудзь’, ‘цягнуцца, старацца зраўняцца ў частаванні з багатымі’ (Нас.). Другое значэнне з польск. stawiać się ‘трымаць сябе задзірліва, абуральна; казырацца, задавацца’, stawiać się na równi ‘ставіць сябе нароўні з кім-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праму́драсць, ‑і, ж.

1. Уст. Глыбокая, вышэйшая мудрасць.

2. чаго. Разм. жарт., іран. Што‑н. цяжкае для разумення, засваення. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук. Лынькоў. У душы я паабяцаў .. [дзядзьку] старацца як мага лепш, каб авалодаць усёй прамудрасцю правапісання. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́шчыцца разм. ‘пралазіць, прабірацца з цяжкасцю; лезці куды-небудзь’ (ТСБМ, Шат.; лаг., Гіл.), ‘хавацца, залазіць у шчыліну, у дзірку; зашывацца’ (маладз., Янк. Мат., Варл.), ты́шчыць ‘соваць’ (Шат.), ‘рыць, успорваць зямлю’: svińnia tyščuć łoh (Варл.). Няясна. Мажліва, адзіны захаваны ў сучасных славянскіх мовах адпаведнік ст.-слав. тъщати сѧ ‘спяшацца, імкнуцца, старацца, сіліцца’, паколькі старое рус. тщи́ться ‘тс’, ст.-серб. таштати се ‘тс’ лічацца запазычаннямі праз царкоўнаславянскую мову (ESJSt, 17, 1007), як і ст.-бел. тщитисястарацца’, адзначанае выключна ў рэлігійных тэкстах (ГСБМ). Магчыма, што захаванню архаізма ў абмежаваным арэале садзейнічалі фармальна і семантычна блізкія літ. kýščioti ‘соваць, усоўваць, запіхваць’, зваротнае kìštis ‘умешвацца’ няяснага паходжання (Смачынскі, 292).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сілкава́ць ‘карміць, падмацоўваць ежай’ (ТСБМ, Касп.), сілкава́цца ‘падмацоўвацца’ (Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк.); ‘пабірацца, харчавацца’: сілкавацца ласкавым хлебам (Сержп. Прымхі). Укр. силкува́ти ‘падмацоўваць’, силкува́тися ‘сіліцца, старацца, узмацняцца’ Ад *сілка, памянш. да сіла (гл.); параўн. укр. си́лка ‘тс’, силко́вий ‘дужы, моцны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)