снатво́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае сон. Снатворны сродак. □ Адразу пасля абеду Сямён Львовіч прыняў снатворны парашок, запіў яго кампотам і заснуў. Гарбук. // перан. Вельмі нудны. Снатворная п’еса.
2. у знач. наз. снатво́рнае, ‑ага, н. Лякарства, якое выклікае сон. Вось вы мне жадаеце, доктар, спакою, Снатворнае мне прапануеце. Прыходзька.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ненарма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адхіленні ад нормы. Ненармальны крывяны ціск. Ненармальны сон.
2. Разм. Душэўнахворы; псіхічна неўраўнаважаны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сасні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што і з дадан. сказам.
Убачыць сон, убачыць што‑н. у сне. Спаў Даніла ў гэтую ноч.. добра і сасніў сваю жонку Ульяну. Кулакоўскі. І сасніла [Маша] дзіўны сон. Шамякін. Можа сасніць караваншчык сівы, Што недзе над Мінскам, Пад самым сонцам, Пра шчасце курлыкаюць журавы. Панчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́клясці, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; зак.
Разм. Праклясці. Стары Прусак, якога выкляў бог І выракліся людзі,.. Убачыў неяк недарэчны сон. Валасевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
духме́нь, ‑і, ж.
Разм. Душнае надвор’е, паветра; духата. Салодкі сон дзіцячы пасля пылу, духмені. Лынькоў. Ад лесу патыхала духменню. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
неабу́дны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі моцны (пра сон). Пасцель [яны] паслалі з сена і заснулі На ім, як дзеці, неабудным сном. Куляшоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
трыво́жны, -ая, -ае.
1. Поўны трывогі (у 1 знач.), або які выражае трывогу.
Т. сон.
Т. голас.
Трывожна (безас. ў знач. вык.) на душы.
2. Які выклікае трывогу (у 1 знач.), неспакой.
Трывожныя звесткі.
3. Небяспечны.
Т. час.
4. Які паведамляе пра небяспеку.
Т. гудок.
Т. сігнал.
|| наз. трыво́жнасць, -і, ж.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
багаты́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да багатыра (у 2 знач.). Багатырскі эпас. // Уласцівы багатыру. Багатырская сіла. // Такі, як у багатыра. — Вы ж бачыце, сіл у мяне — на дваіх. — І нібы жадаючы пацвердзіць свае словы, .. [Рыбкін] распрастаў шырокія багатырскія плечы. Гамолка. Тарас Іванавіч кінуў спяваць, заліўшыся багатырскім смехам. Колас.
•••
Багатырскі сон гл. сон.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гіпнаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпнозу, гіпнатызму. Гіпнатычны сон. // перан. Здольны моцна ўздзейнічаць на каго‑н. Гіпнатычная сіла музыкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
я́ва, ‑ы, ж.
Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Што снілася некалі ў снах — Праўдзіваю сталася явай. Глебка. Мы зрабілі явай казку, Зарунелі скрозь палі. Прыходзька. Блізкае Таніна дыханне напамінала Міколу: усё, што ён бачыць і чуе, — не сон, не фантазія, а страшная ява, ява вайны. Новікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)