кардына́льны, ‑ая, ‑ае.
Галоўны, важны, самы істотны. Кардынальнае пытанне. Кардынальныя праблемы. Кардынальныя змены. □ На вопыце палітычнай барацьбы працоўныя пераконваліся, што кардынальнае вырашэнне нацыянальнага пытання можа даць толькі перамога сацыялістычнай рэвалюцыі. «Полымя».
[Ад лац. cardinalis — галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаб-афіцэ́р, ‑а, м.
Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншаземных арміях — старшы афіцэрскі чын (палкоўнік, падпалкоўнік, маёр, капітан 1‑га рангу, капітан 2‑га рангу). // Асоба, якая мела такі чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канве́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Гіст. Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі ў некаторых краінах.
•••
Нацыянальны канвент — нацыянальны сход, вышэйшы прадстаўнічы орган у Францыі ў часы буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.
[Ад лац. conventus — сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустасло́віць, ‑слоўлю, ‑словіш, ‑словіць; незак.
Гаварыць пустое; несці лухту. Хлопцы гатовы былі ўбачыць у асобе Мірона Вадалея сапраўднага салдата рэвалюцыі, хоць часамі адчувалі, што залішне пустасловіць, гаворыць аб тым, чаго не было. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталы́піншчына, ‑ы, ж.
Перыяд дваранска-прыгонніцкай рэакцыі ў Расіі пасля рэвалюцыі 1905 г., які ахарактарызаваўся ўмацаваннем кулацтва і падаўленнем рэвалюцыйных сіл. Яшчэ ў гады сталыпіншчыны Рыгораў бацька Салвесь выселіўся на невялічкі хутар. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паканча́цца, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Кончыцца, завяршыцца — пра ўсё, многае. [Тоня] глядзеў у цёмную страху і думаў пра сябе і людзей. Паканчаліся войны, прайшлі рэвалюцыі, людзі паварочаліся з франтоў. Чорны.
2. Паўміраць — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыро́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Палітычная групоўка ў перыяд французскай буржуазнай рэвалюцыі 18 ст., якая выражала інтарэсы буйной буржуазіі і перайшла на бок контррэвалюцыі. // перан. Пра буржуазную партыю, схільную да здзелкі з контррэвалюцыяй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
якабі́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Гіст. Які мае адносіны да якабінца (у 1 знач.), якабінства (у 1 знач.). Якабінская дыктатура.
2. Уст. Рэвалюцыйных вальнадумны.
•••
Якабінскі клуб — палітычная арганізацыя перыяду французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязга́слы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і нязгасны. Верасень рассыпаў журавіны, Быццам жар нязгаслы на імху, Гарбузы жаўтлявыя ўскінуў Даспяваць на хлеўчыка страху. Ляпёшкін. Пісьменнік яскрава паказвае нязгаслую веру рабочых у перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́дадзень, ‑дня, м.
Час, які непасрэдна папярэднічае якой‑н. даце, з’яве, падзеі. У пярэдадзень Новага года мне трэба было з’ездзіць па справах у раённы цэнтр. Хадкевіч. Пярэдадзень Вялікай французскай рэвалюцыі азнаменаваўся дзейнасцю філосафаў-асветнікаў. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)