захо́дзіць несов.

1. в разн. знач. заходи́ть, заха́живать; (попутно, мимоходом — ещё) завора́чивать; (о светилах — ещё) зака́тываться, сади́ться;

2. карт. ходи́ть;

1, 2 см. зайсці́;

ро́зум за ро́зум з. — ум за ум захо́дит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глузд, ‑у, м.

Разм. Розум, развага. Паварушыць глуздамі. □ — О, гэты хлопец з глуздом. .. Паслухаем, што далей скажа... Пестрак.

•••

З глузду з’ехаць гл. з’ехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́нкі, -ая, -ае.

1. Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.

Тонкія ніткі.

Тонкія пальцы.

Тонкая бярозка.

2. Невялікі па шырыні, вузкі.

Тонкая рыска.

3. Пра гукі, голас: высокі.

Т. голас.

4. Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.

Тонкія рысы твару.

5. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.

Тонкая работа.

Тонкая разьба.

6. Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.

Т. водар кветак.

7. Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.

Т. розум.

Тонкая крытыка.

8. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).

Т. слых.

|| наз. то́нкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надоу́мить сов., разг. наве́сці на ду́мку, наве́сці на ро́зум; (посоветовать) нара́іць; (научить) навучы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памутне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў мутным, непразрыстым.

Памутнелыя шыбы.

2. Які прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд).

Глядзець памутнелымі вачамі.

3. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.).

Памутнелая свядомасць.

4. Які страціў выразнасць абрысаў.

Памутнелыя далі.

|| наз. памутне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассу́док м.

1. (нормальное состояние человеческого сознания) ро́зум, -му м.;

лиши́ться рассу́дка стра́ціць ро́зум;

2. (здравый смысл) здаро́вы ро́зум;

рассу́дку вопреки́ насу́перак здаро́ваму ро́зуму;

3. (умствование) разва́га, -гі ж.;

субъекти́вный рассу́док суб’екты́ўная разва́га;

быть в по́лном рассу́дке быць у по́ўным ро́зуме;

люби́ть без рассу́дка любі́ць без па́мяці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаламбу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Сказаць каламбур. — Слаўная ты кабетка, бабка Параска! — прамовіў настаўнік. — І сэрца тваё добрае і розум твой разумны! — скаламбурыў ён. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Толк ’сэнс, значэнне, сутнасць’, ’кемнасць’, ’карысць’ (ТСБМ, Сцяшк., Вруб.), ’сэнс, лад, парадак’ (Касп., Бяльк., Федар. 4, Некр. і Байк.), ’карысць, сэнс’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’розум, развага’ (Ян.): стары воўк знае толк (Пятк. 2; брасл., Рабк.), тоўк ’карысць, сэнс, парадак’ (Бяльк.; воран., Сл. ПЗБ), ’розум, сэнс’, таўко́вы ’разумны’ (Пятк. 2), ст.-бел. толкъ ’размова’ (XV ст., КГС). Укр. дыял. товк ’глузд, розум’, толк, то́лок ’тс’, рус. толк ’думка, развага, тлумачэнне’, польск. дыял. tołkрозум, сэнс, логіка’, чэш. tolk ’сэнс, значэнне’; ст.-слав. тлъкъ ’перакладчык; тлумачэнне’, сюды ж талкаваць (гл.), параўн. укр. дыял. товкува́ти ’высвятляць, гаварыць’, рус. толкова́ть ’тлумачыць, даводзіць, гаварыць’, макед. толкува ’тлумачыць, разгадваць’, балг. тълку́вам ’тс’. З прасл. *tъlkъ ’думка, тлумачэнне’, узводзяць да і.-е. *tolk​ казаць, выкладаць’. Роднаснае да ст.-ірл. ad‑tluch‑ ’дзякаваць’, to‑tluch‑ ’прасіць’ (ЕСУМ, 5, 587; Фасмер, 4, 71; Чарных, 2, 248). Адсутнасць пераходу л > ў у літаратурнай мове і некаторых гаворках тлумачаць пазнейшым (XVIII–XIX стст.) аднаўленнем л па ўзору рус. толк (Векслер, Гіст. 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́сный ко́сны;

ко́сные взгля́ды ко́сныя по́гляды;

ко́сный челове́к ко́сны чалаве́к;

ко́сный ум ко́сны ро́зум.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрапе́нне, ‑я, н.

Неўтаймаванае праяўленне якіх‑н. пачуццяў; безразважнасць, шаленства. Выходзіць, трэба пакахаць да ўтрапення, да самазабыцця, каб усімі ўчынкамі кіравалі пачуцці, а не розум. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)