стэганагра́фія, ‑і, ж.

Тайнапіс, пісьмо ўмоўнымі, шыфраванымі знакамі.

[Ад грэч. steganos — скрытны і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анані́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (разм., неадабр.).

Не падпісанае аўтарам пісьмо, якое паведамляе пра каго-н. нешта непрыемнае, крыўднае, выкрывае каго-н. і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

складо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да склада ​3; які служыць для абазначэння склада. Складовы знак.

2. Які ўтварае склад ​3. Складовыя гукі.

•••

Складовае пісьмо гл. пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начерта́тельный / начерта́тельная геоме́трия мат. начарта́льная геаме́трыя;

начерта́тельное письмо́ лингв. начарта́льнае пісьмо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́шный ист. со́шны;

со́шная па́хота со́шнае во́рыва;

со́шное письмо́ со́шнае пісьмо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́йнапіс, ‑у, м.

Умоўнае тайнае пісьмо; крыптаграфія. Чытанне тайнапісу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заказны́, -а́я, -о́е.

1. Зроблены на заказ; які дастаўляецца па заказе.

З. касцюм.

З. аўтобус.

2. Адпраўлены поштай з павышанай адказнасцю за дастаўку і з дадатковай аплатай.

Заказное пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Налажыць пячатку на што-н. закрытае.

З. пакет сургучом.

2. Палажыўшы ў канверт, заклеіць.

З. пісьмо.

|| незак. запяча́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да завяшчання. Завяшчальнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заштампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Паставіць штамп. Заштампаваць пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)