Рабо́чы ’працоўны’, ’работнік’ (ТСБМ), ’прыстасаваны да пэўнага віду работы’, ’працалюбівы’: рабочы конь (Касп., Стан.; паст., вільн., Сл. ПЗБ), ’работнік’ (брасл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад рабіць (гл.), параўн. кароткую форму рабо́ч ’працалюбівы’: рабоч, да не багат (Сержп. Казкі); субстантывацыя адбылася, хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. рабочий ’прадстаўнік рабочага класа; наёмны рабочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вынасны́, ‑ая, ‑ое.

1. Вынесены за межы чаго‑н. Вынасная графа.

2. Прыстасаваны для вынасу, пераносу. Вынасны ложак. Вынасная радыёстанцыя.

3. Спец. Высунуты наперад у выглядзе выступу. Вынасное судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання. Выгодны вячэрні поезд. □ Перабраліся маладыя на другую кватэру, больш прасторную і выгодную, і Насця стала гаспадыняй. Колас.

2. Прывольны. Выгодныя мясціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжыць.

2. у знач. прым. Асвоены, прыстасаваны для жылля; добраўпарадкаваны. Абжыты дом. □ Вайна зрушыла з абжытых, наседжаных месц дзесяткі, сотні тысяч людзей. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

земнаво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыстасаваны да жыцця ў вадзе і на сушы. Лягушка — земнаводная жывёліна.

2. у знач. наз. земнаво́дныя, ‑ых. Клас пазваночных жывёл, якія жывуць у вадзе і на сушы; амфібіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кішэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кішэні. Кішэнная тканіна.

2. Прыстасаваны для нашэння ў кішэні. Кішэнны гадзіннік. Кішэнны блакнот.

•••

Кішэнныя грошы гл. грошы.

Кішэнныя расходы гл. расход.

Кішэнны злодзей гл. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нежылы́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, у якім не жывуць. Ля.. пераезду [чыгункі] дзве будкі, але адна даўно нежылая. Навуменка. // Уласцівы для памяшкання, у якім не жывуць. Нежылы выгляд хаты.

2. Не прыстасаваны для жылля. Нежылая будыніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пікі́руючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пікі́раваць.

2. у знач. прым. Прыстасаваны для бамбакідання з піке ​2. Пікіруючы бамбардзіроўшчык.

3. Дзеепрысл. незак. ад пікі́раваць. Пікіруючы, Вядзенін страляў па варожай калоне з баявых кулямётаў. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Таварны вагон, прыстасаваны для перавозкі людзей. Салдаты выпускаюць з цяплушак зняволеных набраць вады. Лужанін. Мы прайшлі ўздоўж цяплушак, вярнуліся назад і пастукалі ў дзверы самага доўгага вагона. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацяжны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які надзяваецца шляхам нацягвання, нацяжкі. Нацяжная шына. // Які служыць, прыстасаваны для нацягвання. Нацяжны шкіў. Нацяжны канат.

2. Такі, які дзейнічае пры нацягванні, нацяжцы. Дэсантнікі на другім канцы, дзе меркаваўся хвост эшалона, прыстасоўвалі нацяжную міну. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)