сплаўны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да сплаву ​2. У сплаўны сезон .. [бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам. Бядуля. // Які дастаўляецца сплавам; такі, што сплаўляюць. Сплаўны лес. □ [Людзей] правялі .. да берага ракі, устаўленага штабялямі дроў, сплаўнога бярвення. Лынькоў. // Прыгодны для сплаву; прызначаны для яго. Сплаўная рэчка. □ Мінаваўшы яшчэ адну сплаўную прыстань, мы выплылі на шырокі плёс. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байко́т, ‑у, М ‑коце, м.

Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой‑н. асобай, арганізацыяй ці дзяржавай. Байкот, гэта — не лінія тактыкі, а асобы сродак барацьбы, прыгодны пры асобых умовах. Ленін. // Разм. Спыненне адносін з кім‑н. у знак незадавальнення чыімі‑н. паводзінамі. [Іваненка:] — Ты ведаеш, Рыгор Паўлавіч, што койдзіцкія дзяўчаты абвясцілі байкот трактарыстам? Хадкевіч.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыго́жы ’прыемны, гожы, сімпатычны’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Мік., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), пріго́жый ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя рознасуфіксальныя назоўнікі: прыгажо́сць, прыго́жасць ’уласцівасць прыгожага; што-небудзь прыгожае, чароўнае; хараство; прыгожае (агульнае паняцце); прыгожы знешні выгляд; прыгажуня’, толькі мн. л. прыгажо́сці ’прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам’, у значэнні выклічніка ’выклікае захапленне, адабрэнне і пад.’ (Шпіл., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), прігажо́сьць, прыго́жысьць ’прыгажосць’ (Бяльк.). Працягвае ст.-бел. пригожиипрыгодны, прыдатны, адпаведны, належны’ (Сл. Скарыны), прэфіксальнае ўтварэнне ад го́жы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́нна, ‑ы, ж.

1. Ежа, якая, паводле біблейскага падання, сыпалася з неба яўрэям у час іх вандравання па пустыні.

2. Спец. Застыўшы сок некаторых раслін, прыгодны для ежы і для лякарства.

3. Разм. Тое, што і манныя крупы (гл. манны).

•••

Манна з неба не сыплецца — дарам нічога не прыходзіцца.

Манна нябесная — што‑н. нечаканае, дарэмнае.

Спадзявацца на манну нябесную гл. спадзявацца.

Чакаць манны нябеснай гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, якога нельга вярнуць, атрымаць назад, які прапаў. Прапашчыя грошы. □ Магло задажджыцца, а тады лічы ячмень прапашчым. Васілевіч.

2. Безнадзейны, няўдачны. [Сузон:] — Ты то, Тарэнта, будзеш жыць, ты цяпер на ногі ўстанеш, а мая справа прапашчая. Галавач.

3. Ні да чаго не прыгодны, дурны, непапраўны. Аднак жа, калі гаварыць шчыра, Адам Свірыдзёнак не быў ужо такім прапашчым гультаём. Сабаленка. [Стары:] — Прапашчы я чалавек, таварыш... Гарэлка губіць мяне... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да саней. З-пад санных палазоў ішоў скрыпучы енк. Чорны. Відаць, недалёка вёска, бо там-сям санны след быў зацярушаны сенам, а сена тут здалёк не возяць. Бураўкін.

2. Звязаны з яздой, перавозкамі на санях; які адбываецца на санях. Цяпер у цішыні музея гармата сніць Кавлова санны рэйд. Вялюгін. // Прыгодны для язды на санях. Тыдзень ужо, як лягла санная дарога. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ліўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паліва; які выкарыстоўваецца як паліва. Паліўны газ. // Прызначаны для падачы, перавозкі, захоўвання паліва. Паліўны бак. Паліўны склад. // Які мае адносіны да вытворчасці, здабычы паліва. Паліўная прамысловасць.

2. Разм. Прыгодны для таго, каб паліць (пра дровы, печ і пад.). Паліўная печ.

паліўны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да паліўкі. Паліўное земляробства. Паліўны сезон. // Прызначаны для паліўкі. Паліўныя жалабы. // Які мае патрэбу ў паліўцы. Паліўныя культуры. Паліўныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да корму. Кармавая база. Кармавая вартасць сена. // Які служыць кормам, прыгодны для корму. Кармавыя буракі. Кармавыя травы. // у знач. наз. кармавы́я, ‑ых. Кармавыя культуры. Мяркуецца пачаць асушку балота пад пасевы кармавых. Дуброўскі.

•••

Кармавыя дрожджы гл. дрожджы.

кармавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да кармы, знаходзіцца на карме. Кармавая частка судна. Кармавое вясло. Кармавы флаг.

2. у знач. наз. кармавы́, ‑ога, м. Матрос, які працуе на карме; рулявы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; заг. гатуй; незак., што.

1. Варыць, рыхтаваць ежу. Вячэра, якую гатавала Вера, яшчэ не зварылася. Мікуліч. А маці старалася і яду гатаваць госцю лепшую, не зважаючы на яго пратэсты. Колас. // Кіпяціць (ваду, чай).

2. Разм. Рыхтаваць, прыводзіць што‑н. у прыгодны для выкарыстання стан. Гатаваць насенне да пасеву. □ Я па вуліцы крочу. Калгаснік-сусед Воз вязе, поўна збожжам нагружаны. Расчыняйце вароты, гатуйце засек, Сустракайце вясёлымі ружамі! Панчанка. // Рабіць запас чаго‑н.; нарыхтоўваць. Гатаваць дровы на зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)