ма́ркі, -ая, -ае.

1. Які лёгка робіцца брудным (пра тканіну, адзенне светлага колеру).

М. колер.

2. Такі, ад якога можна забрудзіцца.

Маркая праца.

|| наз. ма́ркасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрадукцы́йны, -ая, -ае.

1. Які траціцца дарма, без карысці, не дае патрэбных вынікаў.

Непрадукцыйная праца.

2. Які не дае прыбытку; нерэнтабельны.

Непрадукцыйная гаспадарка.

|| наз. непрадукцы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́пус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны музычны твор у шэрагу іншых твораў таго ж аўтара (спец.).

2. Твор, праца (жарт.).

Пазнаёмся з маім першым опусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

целеустремлённый мэтанакірава́ны;

целеустремлённый труд мэтанакірава́ная пра́ца;

целеустремлённый челове́к мэтанакірава́ны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкара́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкаратара. Дэкарагарская праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лексікаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лексікаграфіі. Лексікаграфічная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лексікалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лексікалогіі. Лексікалагічная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

земляро́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да земляроба. Земляробская праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рны², -ая, -ае.

1. Перадавы па выкананні планаў і норм, па прадукцыйнасці працы.

Ударная брыгада.

Ударная праца.

2. Першачарговы, неадкладны, а таксама прысвечаны вельмі важнай рабоце.

Ударная будоўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́шак, -шку, мн. -шкі, -шкаў, м.

Што-н. лішняе, тое, што перавышае якую-н. норму, меру.

Л. хлеба.

Праца акупілася з лішкам.

З лішкам — зверх якой-н. нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)