эруды́цыя, ‑і, ж.

Начытанасць. глыбокія і ўсебаковыя веды ў адной ці многіх галінах навукі. Партызан з першага ж дня падабаўся Маеўскаму сваёй эрудыцыяй вучонага і дапытлівасцю разведчыка. Шамякін.

[Лац. eruditio — вучонасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знако́мство знаёмства, -ва ср.;

по знако́мству па знаёмстве;

прекрати́ть знако́мство спыні́ць знаёмства;

с пе́рвого знако́мства з пе́ршай сустрэ́чы, з пе́ршага знаёмства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Моцё ’малако’ (з дзіцячай мовы) (Бес.). Укр. лэмк. моцьо́ ’тс’. Утворана ад першага складу зах.-палес. лексемы молоко. Параўн. молё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рвіца ’сена першага ўкосу’ (пух., зэльв., Сл. ПЗБ; гродз., Скарбы), рус. арх. первица ’што-небудзь першае, новае’. Да * нервы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нэ́пман, ‑а, м.

Разм. Гандляр, прадпрыемец першага перыяду нэпа. Мы прайшлі гэты шлях.. Прайшлі яго, скідваючы з дарогі ўсіх і ўсякіх ворагаў: кулакоў, нэпманаў.. і ўсіх падонкаў класавага ворага. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сынкава́ць ’абразаць непатрэбныя галінкі з табаку, памідораў’ (Сцяшк.). Ад пасынкаваць ’тс’ (гл. пасынак2) з адсячэннем першага складу пад уплывам сын, сынок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зазвіне́ць, ‑ніць; зак.

Пачаць звінець. // Стварыць звінячы гук; празвінець. Чыясьці рука праламала шыбу, і шкло зазвінела срэбраным гукам. Гартны. Першага верасня над дахам школы ўзвіўся чырвоны сцяг, упершыню зазвінеў званок. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць поўным, тоўстым. [Некаторыя] могуць апрануцца ў аксаміт, могуць распаўнець, але ўсё роўна будуць выглядаць убогімі, пакрыўджанымі лёсам. Карпаў. Першага я не ем, каб не распаўнець. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. святкаваць; працэс адзначэння свят. Святкаванне Першага мая. // Свята (у 1 знач.). Святы Казімер карыстаецца вялікаю пашанаю сярод католікаў, і святкаванне яго выпадае напрадвесні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снегапа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Выпадзенне снегу (звычайна ў вялікай колькасці). Прыгожы вячэрні Мінск, асабліва пасля першага снегападу. Мыслівец. Вецер прыціх, і ў цішыні, здавалася, чуваць быў мяккі шолах снегападу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)