дзетдо́мавец, ‑домаўца, м.

Разм. Выхаванец дзетдома. Дзетдомаўцы ўмеюць быць тактоўнымі, асабліва ў пытаннях, што тычацца паходжання і сваяцтва іх таварышаў. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падабе́нства, -а, н.

1. Што-н. падобнае на што-н., з чым-н., наяўнасць агульных ці падобных рыс.

П. характараў.

2. Падобнасць, блізкасць, абумоўленая агульнасцю паходжання.

П. моў.

3. У геаметрыі: тоеснасць формы пры адрозненні велічыні.

П. двух трохвугольнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́скус, ‑у, м.

Пахучае рэчыва жывёльнага або расліннага паходжання, якое выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. // Духі, у склад якіх уваходзіць гэта рэчыва.

[Лац. muscus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разначы́нец, ‑нца, м.

У Расіі ў XVIII–XIX стст. — прагрэсіўна настроены інтэлігент недваранскага паходжання. Разначынцы з’яўляліся рэвалюцыйнымі дэмакратамі, выразнікамі інтарэсаў сялянства. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімпо́зіум, ‑а, м.

Нарада па якім‑н. навуковым пытанні (звычайна з удзелам прадстаўнікоў розных краін). Сімпозіум па праблемах паходжання жыцця на Зямлі.

[Ад лац. symposium — баляванне, банкет, бяседа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спелеало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем паходжання, будовы і развіцця пячор і выкарыстання іх чалавекам; абследаванне пячор са спартыўна-турысцкімі мэтамі.

[Ад грэч. spēlaion — пячора і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каля́ды, -ля́д і Ко́ляды, -ляд (з вялікай літары).

Народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязанае з перыядам зімовага сонцастаяння (адзначаецца 25 снежня па старым стылі і ў наступныя дні да Вадохрышча).

Посная куцця на Каляды.

|| прым. каля́дны, -ая, -ае.

Калядныя вечары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргана... і аргана-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) арганічны (у 1 знач.), напр.: арганагенны, аргана-мінеральны, 2) які мае адносіны да органаў (у 1 знач.), напр.: арганапаталогія, арганапластыка, арганатэрапеўтычны, арганатэрапія (прымяненне з лячэбнай мэтай рэчываў жывёльнага паходжання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляхе́тны, -ая, -ае.

1. Дваранскі, дваранскага паходжання.

Ш. род.

2. Высакародны, з вялікім пачуццём годнасці; які адпавядае існуючым нормам маралі: выхаваны, сумленны.

Ш. тон.

Ш. ўчынак.

Шляхетная дзяўчына.

|| наз. шляхе́тнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

У яго паводзінах адчувалася ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахо́джанне, ‑я, н.

1. Прыналежнасць па нараджэнню (да якой‑н. нацыі, народнасці, класа і пад.). Беларус па паходжанню. □ Ён па прафесіі — рабочы, А па паходжанню — латыш. Колас. [Генерал] ганарыўся сваім паходжаннем, сваімі ваеннымі ведамі. Шамякін.

2. Узнікненне, утварэнне чаго‑н. Паходжання жыцця на зямлі. Паходжанне мовы. □ На выгане, ля самай Каменні, узвышаюцца зялёныя курганы. Ніхто не ведае іх паходжання. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)