карэ́нны, -ая, -ае.
1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай мясцовасці).
К. мінчанін.
2. Рашаючы, самы істотны, які датычыцца асноў чаго-н.
К. пералом у грамадскім жыцці.
Карэнныя змены.
3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы.
Карэнная частка слова.
○
Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.
◊
Карэнным чынам — поўнасцю, зусім.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спаконве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе спакон вякоў, спрадвечны; пастаянны. І гудок пралятаў над, глухім гарадком І ляцеў за раку ў спаконвечныя нетры. Зарыцкі. Вобраз вячэрняй зоркі — гэта ж і ёсць спаконвечны вобраз беларускай народнай песні. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́дры, ‑аў; адз. няма.
1. Пастаянны састаў воінскіх часцей, які не дэмабілізуецца ў мірны час. Служыць у кадрах.
2. Асноўны састаў кваліфікаваных работнікаў якой‑н. галіны дзейнасці, якога‑н. прадпрыемства, установы і пад. Тэхнічныя кадры.. Сельскагаспадарчыя кадры.
[Фр. cadres.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэс-бюро́, нескл., н.
1. Рэдакцыйны апарат для абслугоўвання друку, створаны на перыяд работы з’ездаў, канферэнцыі, нарад.
2. Пастаянны аддзел пры агенцтвах друку, тэлеграфна-інфармацыйных агенцтвах і іншых арганізацыях, які забяспечвае прэсу артыкуламі, інфармацыяй, ілюстрацыйным і іншым матэрыялам. Прэс-бюро БелТА.
[Англ. press-bureau.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўнаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Аднолькавы, пастаянны ў якіх‑н. адносінах на ўсім працягу, ва ўсіх сваіх частках. Раўнамерныя крокі. Раўнамерны рух. □ Раўнамернае дыханне заснуўшых людзей нібы калыша змрочную цішыню зямлянкі. Лынькоў. З млына даносіўся раўнамерны перастук і скрыгатанне паставаў. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных яму арганізацыях.
Бібліятэчны к.
2. Шырокая труба ці канал для адводу вадкасцей або газаў (спец.).
3. Частка генератара пастаяннага току, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны (спец.).
4. Падземная галерэя для ўкладкі кабеляў (спец.).
Кабельны к.
|| прым. кале́ктарны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Неадме́нны ’абавязковы; пастаянны’ (ТСБМ). Меркаванні Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) аб калькаванні ў беларускай літаратурнай мове рус. непременный ’тс’ могуць адносіцца толькі да ужывання слова ў адміністрацыйнай сферы (неадменны сакратар = непременный секретарь, пасада ў дарэвалюцыйнай Расіі), паколькі неадменны ’абавязковы, які нельга адмяніць’ фіксуецца яшчэ Насовічам: неодменное даю слово (333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
несканчо́ны, ‑ая, ‑ае.
Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы. Несканчонымі калонамі ішлі на фронт рэзервісты, добраахвотнікі. Мыслівец. За годам год — стагоддзі прамінулі, як хвалі несканчонае ракі. А. Вольскі. // Які не спыняецца; пастаянны. Апрача завывання ветру ў голым голлі ды несканчонага шуму дажджу, .. [чалавек] нічога не пачуў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Абавязковы, неабходны. Ганне трэба было асабліва трымацца няпісанага, але неадменнага закону. Мележ. // Традыцыйны, звычаёвы. На гэты раз неадменнае «Будзьце здаровы» прагучала яшчэ больш бадзёра. Шахавец.
2. Уст. У дарэвалюцыйнай Расіі — уваходзіла ў склад назваў некаторых пасад (у значэнне пастаянны). Неадменны сакратар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безупы́нны, ‑ая, ‑ае.
Пастаянны, бесперапынны. Бабка Наста гаварыла доўга і многа.. Гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам. Колас. У вершалінах старых хвояў стаяў безупынны і роўны, як вечнасць, шум. Чорны. // Які часта паўтараецца, адбываецца бесперастанку. [Ганна Сяргееўна].. успамінала безупынныя бамбёжкі Масквы, мітуслівы натоўп на вуліцах. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)