кляшчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. звычайна мн. (кляшчо́ткі, ‑так). Разм. Тое, што і ляшчоткі.

2. Абл. Кусок палкі, расшчэплены з аднаго канца або пасярэдзіне, для сціскання чаго‑н. Кляшчотка была зроблена не на яго хвост — падшывальцы .. ўзялі цяжкае палена, і кот не мог адбегчыся далёка. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́рсе, прысл.

У верхняй частцы чаго‑н.; угары; проціл. унізе. Над дзвярыма ўверсе была вялікая шчыліна. Чорны. // У вышыні (у паветры, у небе). Уверсе пікіраваў самалёт. М. Ткачоў. У сонечныя дні стары Гарась, выбраўшыся з хаціны, вобмацкам апускаўся на палена пад стромкім, амаль высахлым дубам, які толькі высока ўверсе зелянеў дзвюма галінамі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усячы́, усяку, усячэш, усячэ; усячом, усечаце, усякуць; пр. усек, ‑ла; зак., што.

1. Адсякаючы, укараціць. Усячы касільна. // (пераважна з адмоўем «не»). Змагчы адсячы што‑н. Палена цвёрдае — не ўсячэш.

2. Спец. Урабіць, уставіць у высечаную адтуліну. Усячы перагародку ў сцяну.

3. перан. Кніжн. Паменшыць колькасць складоў у радку. Усячы склад у вершаваным радку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макля́к, макла́к, мачляк, махля́к, мъкляк ’намоклае пад дажджом адзенне’, ’чалавек у мокрым адзенні’ (навагр., Нар. сл.), навагр. ’дажджавы чарвяк’, маз., бялын. ’затануўшае дрэва’, віл., лід. ’намоклае палена ў рэчцы’ (Сл. ПЗБ), драг. муклек, мн. муклякэ́ ’махавік зялёны, Xerocomus subtomentosus’ (Жыв. сл., Нар. сл.). Укр. мокля́к ’усё мокрае’, падольск, ’пусты арэх (які бывае ад таго, што на Яна Купалу ідзе дождж)’, зах.-укр. ’багністае месца’. Бел.-укр. ізалексы. Да мокры (гл.). Балтызм. Параўн. maklė̃kas ’вымаклае палена’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кругля́к1 ’кароткае тоўстае палена круглай формы’ (ТСБМ, П. С., Хар., Сцяшк., Янк. III, Шушк., В. В., Шат., Сл. паўн.-зах.). Гл. круглы.

Кругля́к2 ’махавое балота з вадой’ (Яшк.). Гл. круг8.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачля́кпалена, намоклае ў рэчцы’ (бар., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), запазычана з літ. maklė̃kas ’тс’. Аднак пры наяўнасці ‑ч‑ у корані можна гаварыць аб кантамінацыі макля́к (гл.) і мачы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даўбе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Цяжкае палена з вычасаным дзяржаннем для забівання, расколвання чаго‑н. і пад.; невялікая доўбня. Даўбешка, што калоў Саўка Чужахвал дома дровы, была пашчапаная. Чорны. Найбольш дужыя хлопцы драўлянымі даўбешкамі забівалі палі. Рунец.

2. Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Даўбешка часам пост займае І марыць, што яна — свяціла, карыфей! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяры́на 1, ‑ы, ж.

Вялікая насыпка, напоўненая пер’ем, на якой спяць або якой накрываюцца. Спаць на пярыне. Накрыцца пярынай. Перасыпаць пярыну. □ Аўгінка ўзбівае пярыны на двух высокіх кляновых ложках. Асіпенка.

пяры́на 2, ‑ы, ж.

Адно птушынае пяро. Вераб’іха націкавала сабе белую курыную пярыну і ўзяла яе ў дзюбку. Колас. Іншаму цяжэй пярыну падняць, чым .. [Пракопу] любое палена ці мяшок. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нама́к ’куль (саломы)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязанае з на́маканьпалена’ (полац., Нар. лекс.), намаклінадрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (навагр., Нар. сл.), з развіццём значэння да ’нешта вельмі цяжкае’; ад мокнуць, мачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

счаса́ць I сов. счеса́ть

счаса́ць II сов.

1. стеса́ть;

с. няро́ўнае ме́сца до́шкі — стеса́ть неро́вное ме́сто доски́;

2. (израсходовать тесанием) истеса́ть;

с. пале́на — истеса́ть поле́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)