Парня́ ’памяшканне з печчу, дзе гнуць абады, дугі’ (ТС). Да па́рыць < па́ра 1 з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
булы́жник м. ка́мень, -ня м., (материал) ка́мень, -меню м.; мн. камяні́, -нёў, собир. каме́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Верыйня́ ’верая; шулы, да якіх прымацоўваюцца вароты’ (Бяльк.) утворана пры дапамозе суф. ‑ня ад верая па аналогіі да Nomina loci; параўн. варыўня і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасмятня́, малар. посмітнЛ ’бок дома, які выходзіць у двор’ (Шушк.). Утворана ад укр. посміт ’смецце’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165–166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лахня́ ’неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахня ’бадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бло́ціць ’травіць пасевы, сенажаці’ (Янк. Мат.). Здаецца, запазычанне з польск. błocić ’пэцкаць’ (ад błoto ’балота, багна’). Параўн. кантэкст: «Ня столькі зье́лі тае канюшы́ны, ко́лькі збло́цілі».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́йня ’месца мыцця бялізны на рацэ’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да npaifb (гл.), аформленае прадуктыўным суфіксам ‑ня, што ўтварае назвы памяшканняў і пад.: стайня, майстроўня і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́йні ‘вілы з трыма зубамі’ (ТСБМ, Касп.). Утворана ад тройня (гл.), як двойня, з суф. ‑ня, які пад уплывам лексемы ві́лы стаў суфіксам назоўніка pluralia tantum.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няйма́ць (ня ймаць) ’не мець, не браць (веры)’ (Гарэц., Др.-Падб.). Да імаць (гл.), параўн. няймаверны ’неспагадлівы’ (Сл. ЦРБ). Сюды ж нейма́цца ’не шчасціць, не шанцаваць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квашня́ ’залішне кіслае, кісляціна’ (Жыв. сл.), ’кадка з-пад кваса’ (Касп.). Слова ў другім значэнні (ёмістасць) утворана паводле рэгулярнай мадэлі з ‑ня‑суфіксацыяй (Сцяцко, Афікс. наз., 166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)