абла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Навесці лад у гаспадарцы; абжыцца, адбудавацца. Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загусці́, ‑гуду, ‑гудзеш, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце, ‑гудуць; пр. загуў, ‑ла, ‑ло; зак.

Пачаць гусці. // Прагусці. Цяжка загуў матор, машына кранулася, а тады неяк усё заглухла. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́млівасць, ‑і, ж.

Стан і ўласцівасць задумлівага; задуменнасць. Неяк адразу ва ўсіх гарэзлівы настрой змяніўся задумлівасцю, засяроджанасцю. Бураўкін. Ніхто не пачутае велічнай задумлівасці прыроды. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Зрабіцца чэзлым; зачахнуць. Неяк ноччу прайшоў дождж, і ранкам яблыня, здавалася, акрыяла, ажыла... Неўзабаве яна зноў зачэзла, панурылася. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўзаба́ве, прысл.

Хутка, у хуткім часе. Дождж сціхаў, а неўзабаве і зусім спыніўся. Даніленка. Усе прыціхлі, а потым неяк ажыўлена зноў загаварылі і неўзабаве разышліся. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўпэ́ўненасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан няўпэўненага; адсутнасць упэўненасці. Няўпэўненасць у сваіх сілах. □ Усё неяк адразу стала на сваё месца. Знікла адчуванне адзіноты, няўпэўненасці, смутку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гугні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Тое, што і гугнявіць. У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк вельмі ж адмыслова. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Сноўдацца некаторы час. Можна пасноўдацца і па вуліцы: усё ж сярод людзей адчуваеш сябе неяк спакайней, чым у гэтай клетцы. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разру́мзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга румзаць; расплакацца. Каці трэба было неяк супакоіць раненых, а яна, як дзіця малое, раптам сама разрумзалася. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракапле́чы, ‑ая, ‑ае.

Шырокі ў плячах. У пакой ускочылі два салдаты, высакарослыя і шыракаплечыя. М. Ткачоў. Неяк падвечар на парозе сянец з’явілася шыракаплечая постаць Івана Іванавіча. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)