га́за, ‑ы, ж.

Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты. Валіць у лямпу газы. Пах газы. □ Газа была не чыстая, святла давала мала, капцела многа. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́рліфт, ‑а, М ‑фце, м.

Спец. Устройства для пад’ёму вадкасці з дапамогай скампрэсаванага паветра, выкарыстоўваецца пры здабыванні нафты і вады з буравых свідравін на паверхню зямлі.

[Англ. airlift ад air — паветра і lift — падымаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбі́т, ‑у, М ‑біце, м.

Колькасць вадкасці (вады, нафты і пад.) або газу, якая даецца прыроднай ці штучнай крыніцай за адзінку часу. Дэбіт артэзіянскага калодзежа. Дэбіт свідравіны.

[Ад фр. débit — збыт, расход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што, аб кім-чым. Даведацца, дазнацца (разм.).

Р. планы.

2. што. Правесці, зрабіць разведку (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

Р. размяшчэнне праціўніка.

Р. запасы нафты.

|| незак. разве́дваць, -аю, -аеш, -ае; наз. разве́дванне, -я, н.; прым. разве́двальны, -ая, -ае (паводле 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́пах, ‑у, м.

Разм. Слабы пах чаго‑н., змешаны з іншымі пахамі. Ходзіць вецер, Ловіць прыпах нафты, Што да нас з Татарыі ідзе. Калачынскі. Хутка вецер імклівы з палёў прынясе Гул матораў і прыпах бензіну. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здабы́тчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца здабычай чаго‑н. (напрыклад, золата, руды і пад.); той, хто здабывае што‑н. паляваннем, промыслам. Здабытчык нафты. Здабытчык золата. // Разм. Той, хто здабывае сродкі на жыццё (для сям’і, блізкіх); карміцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Струмень вадкасці, газу і пад., які з сілай выкідваецца ўверх пад высокім ціскам.

Ф. нафты.

Газавы ф.

Кроў б’е фантанам з раны.

2. Маса чаго-н., што высока ўзлятае ўверх, з сілай вырываецца адкуль-н.

Вогненны ф. у небе.

Радасць б’е фантанам (перан.).

3. Збудаванне для падачы вады пад напорам.

Ф. у скверы.

|| прым. фанта́нны, -ая, -ае.

Фантанная нафта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазу́т, ‑у, М ‑зуце, м. і мазу́та, ‑ы, ДМ ‑зуце, ж.

Астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газы і газаліну. Пахла мазутам, нагрэтымі за дзень шпаламі, жвірам і нечым асаблівым, станцыйным. Карпаў. Востра пахла зямлёй, мазутай і каменным вугалем. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́бавы, ‑ая, ‑ае.

Сіні, з яркім густым адценнем. Кубавая фарба. Кубавая матэрыя.

кубавы́, а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да куба ​2. Кубавая батарэя для перагонкі нафты.

2. у знач. наз. кубава́я, ‑ой, ж. Памяшканне, дзе знаходзіцца куб ​2. Калі Веньямін, набраўшы ў кубавой кіпятку, сеў вячэраць, у пакой увайшлі яшчэ два яго тубыльцы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пузы́рыцца, ‑рыцца; незак.

Узнімацца, пакрывацца пузырамі. Вада ў рацэ гарэла і пузырылася. Лобан. Набліжэнне нафты першым заўважыў Гошка. Занепакоіла яго, што раствор пачаў пузырыцца і цямнець. Лукша. // Надзімацца, узнімацца пузыром (пра тканіну, адзежу і пад.). Пузырылася на ветры яго [Мішы] белая кашуля, адлятаў назад, абвіваючы шыю, чырвоны гальштук. Васілевіч. На прасценку лапаціць-пузырыцца геаграфічная карта з абазначэннямі лініі фронту. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)