ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.
С. з печы.
Мех ссунуўся з воза.
2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.
Снег ссунуўся са страхі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).
Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.
У дырэктара раптам ссунуліся бровы.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.
Шапка ссунулася на патыліцу.
|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. ссо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
задо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад. Не паспеў Цімох наблізіцца да сабакі, як ён нечакана кінуўся на солтыса, хоць той хацеў задобрыць яго хлебам. Бажко. Звычка Вабейкі задобрыць чалавека, які прыехаў у калгас па справах, была вядома Паходню здаўна. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; ‑крадзёмся, ‑крадзяцеся; пр. ‑краўся, ‑кралася; зак.
Наблізіцца, падысці крадком, непрыкметна, паціху. [Рыль] туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Колас. Аднойчы да калючай агароджы лагера падкраліся трое падлеткаў. Новікаў. // Надысці, настаць неўзаметку (аб здарэннях, з’явах і пад.). Падкралася старасць. Падкралася восень. Падкраўся страх. □ Паволі і непрыкметна падкраўся вечар. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падступі́цца, ‑ступлю́ся, ‑сту́пішся, ‑сту́піцца; зак.
1. Падысці вельмі блізка, наблізіцца. — Берагі топкія, ніхто падступіцца з вудамі і сеткамі не можа. Савіцкі. Цяпер балота замерзла і падступіцца да [разбітага] самалёта лёгка. Жычка.
2. Звярнуцца з просьбай, прапановай і пад. Не падступіцца да начальства з просьбай. □ Дзяўчатам хацелася загаварыць з лётчыцамі, але дзе ты да іх падступішся. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пад’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзем, -е́дзеце, -е́дуць; пад’е́дзь; зак.
1. да каго-чаго. Едучы, наблізіцца да каго-, чаго-н.
П. да гаража.
2. пад што. Едучы на чым-н., трапіць куды-н., пад што-н.
П. пад мост.
3. Прыехаць (звычайна па справе, ненадоўга; разм.).
Вы едзьце цяпер, а я пад’еду пазней.
4. перан., да каго. Падлізацца, дабіцца чаго-н. хітрасцю, ліслівасцю (разм.).
П. да начальства.
|| незак. пад’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пад’е́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.
1. Залезці пад што‑н.; прабрацца куды‑н. паўзком. Падлезці пад мост. □ Таня асцярожна падлезла пад куст, лягла на дно ямы і старанна прыкрылася, нахіліўшы над сабой галінкі. Зуб. Падлезшы пад нізка асеўшае крыло самалёта, я пачаў хутка разграбаць снег. Шамякін.
2. Разм. Падступіцца, наблізіцца да чаго‑н. Бэз падлез пад самае акно. Скарынкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Сунучыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н.; прысунуцца. Галя адчула блізкасць Станіслава, і ёй стала так добра, так утульна, што яна нават сама трошкі падсунулася да яго. Сабаленка. Нарэшце.. [Міхаська] выбраўся з-пад елкі ўвесь і бокам падсунуўся да вогнішча. Сіняўскі. Капітан Рыбін падсунуўся з крэслам да стала і сказаў: — Ну, пачнём... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Сунучыся, пасунуўшыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Антон Жывіцкі бліжэй прысунуўся да лаза бліндажа і пачаў слухаць. М. Ткачоў. Галя адчула, што Міход прысунуўся да яе гэтак блізенька, што дакрануўся да яе нагі. Сабаленка.
2. Разм. неадабр. Прыйсці, прывалачыся куды‑н. Учуўшы пікантную размову, прысунуліся прагныя да навін бабулі. Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.
1. каго (што). Імітуючы голас або прыцягваючы ўвагу якой-н. прынадай, паклікаць, прымусіць наблізіцца.
П. глушца.
П. ваўка.
2. каго-што. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або прыйсці куды-н.
Святло ў акне прывабіла нас.
Пах смажанага прывабіў мяне на кухню.
3. каго (што). Выклікаць да сябе сімпатыю, прыхільнасць, станоўчыя адносіны.
П. сваёй знешнасцю.
4. перан., каго (што). Стаць для каго-н. заманлівым, прыемным.
Яго прывабіла добрая пасада.
|| незак. прыва́бліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыва́бліванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падрулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Кіруючы рулём, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. на самалёце, машыне і пад. Антон устрывожыўся, калі Шпілеўскі, выключыўшы матор, падруліў да ўзбочыны. Савіцкі. Ярота падруліў на самакаце к тратуару і пераступіў нагою з педаля на дошку. Лобан. // што. Кіруючы рулём, падвесці куды‑н. машыну, самалёт і пад. Неўзабаве чарнявы юнак.. падруліў грузавік да самага спуска. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)