Пірга́ ’пчаліны мёд’ (слаўг., Нар. сл.), пырга́, пэрга́ ’сабраны пчоламі пылок’ (Сл. Брэс.). Гл. пярга́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгле́дзець сов.

1. подсмотре́ть;

п. у шчы́ліну — подсмотре́ть в сква́жину;

2.: п. пчол взять мёд из у́лья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Варо́ўкі ’пчолы, якія крадуць мёд у другіх вуллях’ (Інстр. I). Ад *вараваць ’красці’, рус. воро́вка ’зладзейка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́сны I, -наў ед. нет уста́;

◊ з ~наў у в. — из уст в уста́;

ва́шымі б ~намі ды мёд піць — погов. ва́шими бы уста́ми да мёд пить

ву́сны II у́стный; слове́сный;

~ная наро́дная тво́рчасць — у́стное наро́дное тво́рчество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Употай выглядаць каго‑, што‑н. Падглядаць у вокны. □ [Аўгіня] хвалявалася, як чалавек, што змушан падглядаць спатайку, рызыкуючы быць злоўленым. Колас.

2. каго. Выбіраць, браць мёд у пчол. Падглядаць пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́даж, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадаваць — прадаць. Продаж кніг. □ Гандляры з сялян везлі на продаж найбольш яблыкі, грушы, мёд. Пестрак. // Гандаль, тавараабарот. Паступіць у продаж. Быць у продажы.

•••

Купля-продаж гл. купля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Медаед 1 ’мядзведзь’ (Эр.). Магчыма, вельмі старое ўтварэнне накшталт прасл. medvědь ’тс’, якое да мёд і е́сці (гл.). Параўн. новае рус. сарат. медоед ’аматар мёду’, славен. medojèd ’тс’, балг. медун ’мядзведзь’, а таксама ст.-інд. madh(u)vád ’той, хто есць мёд’.

Медае́д 2 ’лясная паўднёвая птушка атрада вераб’іных’ (ТСБМ) — калька з лац. meliphagidae ’медаеды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядлівы ’меданосны’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ы гл. Бел. гр.₂, 1, 302–303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядовік ’пернік з мёдам’ (лоеў., Мат. Гом.). Рус. пск., смал. медовик ’пірог з мёдам’. Да мядовы < мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дліца мёд. ’крапіўніца’: пудліца нашлася, усе рукі высыпіць, сільна чэшыцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, табуізаваная назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)