фарсу́н, ‑а, м.

Разм. Той, хто любіць фарсіць. У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлета і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́сі, му́се, муся, му́сіла (Жд. 1, Сл. ПЗБ, Яруш.; шчуч., З нар. сл.; КЭС, лаг.; капыл., Нар. словатв.; Нас.), капыл. му́сяка (Жыв. сл.), драг. му́сытька ’тс’ (КЭС), капыл., в.-дзв. му́сябыць (Нар. словатв., Шатал.), му́сібыць ’тс’, ’мабыць’ (Янк. 3.), ’відаць’ (ТСБМ; нясв., Сл. ПЗБ). Да му́сіць і быць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кастру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да каструля; невялікая каструля. Цётка Стэфа прынесла з кухні каструльку, у якой, мусіць, было яшчэ нешта да абеду. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑седзіць; зак., каго.

Разм. Пашкодзіць каму‑н. у чым‑н., ашукаць. [Антон:] — Мне дзядуля часта расказваў пра вашу паездку. [Яўхім:] — Мусіць, і пра жуліка табе гаварыў, як той падседзеў нас? Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасушыць.

2. у знач. прым. Які высах, сухі. На хвалях, што разыходзіліся ад бартоў, гойдалася пасушаная трава — мусіць, недзе ўначы пазносіла вадой копы. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухама́, прысл.

Разм. Без вадкай і гарачай ежы. Снедалі спехам, часта сухама, падганяючы павольнага Васіна. Карпаў. [Фёкла:] — Вам, дзеду, мо капусты гарачанькай? Са здорам варыла... А то, мусіць, усё сухама ды сухама... Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Зразумець, скеміць, здагадацца. [Андрэй] мусіць скумекаў, што хлопец залішне прыкідваецца, бо не такі ён і п’яны. Пташнікаў. [Бялькевіч:] — Але як на сцежку [жанчыны] павярнулі, я адразу скумекаў — сюды шуруюць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёпкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Хлюпацца па лужынах, гразі, балоце і пад. Калі Юрка павёў рукамі па твары — твар быў мокры. «Вадой, мусіць, запырскаў, калі цёпкаўся нагамі па лужынах», — падумаў ён. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаўзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Абл. Саслізнуць, з’ехаць. Мокрае, ліпкае жэрдзе, краніся яго — скаўзнецца рука. Пташнікаў. Нарэшце, яна, мусіць, не вытрымала, скаўзнулася з лаўкі, адвярнула мокрую хусцінку, і вочы яе загарэліся. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рно

1. нареч. (правильно) пра́вільна, слу́шна; (точно) дакла́дна;

2. нареч. (преданно) ве́рна; адда́на;

3. в знач. вводн. сл. (вероятно) пэ́ўна, му́сіць, ма́быць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)