бессюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.

У якім няма сюжэта (пра мастацкі твор). Бессюжэтнае апавяданне. Бессюжэтная карціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампі́р, -у, м.

Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пачатку 19 ст., заснаваны на імітацыі антычных узораў.

Будынак у стылі а.

|| прым. ампі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінаапо́весць, ‑і, ж.

Мастацкі кінафільм апавядальнага характару, які адлюстроўвае шэраг падзей, пэўны перыяд у жыцці чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філігра́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Мастацкі ювелірны выраб з тонкага кручанага залатога, сярэбранага або іншага дроту, які мае выгляд карункаў.

2. Вадзяны знак на паперы, а таксама папера з такім знакам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. паэзія.

2. Прасякнуты паэзіяй, поўны хараства.

П. малюнак прыроды.

3. Мастацкі, творчы.

Паэтычнае чуццё.

Паэтычная задума.

4. Эмацыянальны, уражлівы.

Паэтычная натура.

|| наз. паэты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінарама́н, ‑а, м.

Мастацкі кінафільм з вялікай колькасцю дзеючых асоб, які ахоплівае шырокае кола жыццёвых з’яў і падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літарату́ршчына, ‑ы, ж.

Неадабр. Дрэнны мастацкі густ, што выяўляецца ў вычварнасці стылю, адсутнасці прастаты ў мове, выкладзе думак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канструктыві́зм, ‑у, м.

Фармалістычны напрамак у мастацтве і архітэктуры 20 ст., які адмаўляе ідэйны змест і падмяняе мастацкі вобраз абстракцыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

травесці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак. і зак., што.

Пераробліваць (перарабіць) мастацкі твор, надаваць (надаць) мастацкаму твору які‑н. новы выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перевоплоти́ть сов. пераўвасо́біць;

перевоплоти́ть иде́ю в худо́жественный о́браз пераўвасо́біць ідэ́ю ў маста́цкі во́браз;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)