анімалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, жывапісец або скульптар, які паказвае ў сваіх творах жывёл.

|| ж. анімалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́тра, -ы, ж.

1. Дошчачка, на якой мастак змешвае фарбы.

2. перан. Падбор фарбаў у карціне, колеравая гама.

3. перан. Сукупнасць выяўленчых сродкаў мастака.

Багатая п. пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урбані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прыхільнік, паслядоўнік урбанізму.

Мастак-у.

|| ж. урбані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. урбані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мастачанне (гумар.) ’майстраванне’ (Юрч.), маста́чны ’майстэрскі, умелы, адмысловы’ (Яруш.). Рус. арханг., вяц. маста́чить ’кеміць у якой-небудзь справе, мець кемнасць, цямлівасць’, тамб. мастачи́на ’добры майстар, вялікі мастак’. Да маста́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мініяцюры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Мастак, які малюе мініяцюры.

2. Аўтар мініяцюр (у 3 знач.).

|| ж. мініяцюры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэстаўра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па рэстаўрацыі прадметаў мастацтва, старых помнікаў.

Мастак-р.

Архітэктар-р.

2. Прыхільнік рэстаўрацыі (у 2 знач.).

|| прым. рэстаўра́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакументалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Пісьменнік, мастак, які працуе над дакументальнымі творамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак, які займаецца жывапісам на бытавыя тэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плакаты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак, спецыяліст па плакатах (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаржы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак, які малюе шаржы (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)