ке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Доўга займацца з чым‑н., марудна рабіць што‑н.; корпацца. — Што ж.. [мужчыны] там кешкаюцца? — не цярпелася мацеры. Колас. [Ганначка] ў вялізных гумавых ботах доўга кешкалася ля кожнай каровы, не спяшалася. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паказа́льнік, ‑а, м.

1. Надпіс, вяха, стрэлка і пад., якія служаць для паказвання чаго‑н. Паказальны дарог. □ Марудна пасоўваўся па беламу цыферблату чорны мінуты паказальны. Бядуля.

2. Даведачная кніга або даведачны спіс у кнізе. Бібліяграфічны паказальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хма́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш.-ласк. да хмара (у 1 знач.); невялікая хмара. Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць. Колас. Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́жла ’той, хто марудна і няўмела што-небудзь робіць’ (Нар. сл., Шат.). Магчыма, балтызм. Параўн. kėžlóti ’кульгаць’ (Сл. паўн.-зах., 461).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́хкацца экспр. ‘марудна рабіць што-небудзь’ (віл., Нар. сл.). Гукаперайманне, параўн. тохкаць ‘тахкаць, торгаць, стукаць’ (гл.), магчыма, з экспрэсіўнай зменай галоснага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дацягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак., да чаго.

1. Выцягваючыся, дастаць што-н., дакрануцца да чаго-н.

Д. да столі.

2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якой-н. мяжы.

Чарга дацягнулася да дзвярэй.

3. Марудна праходзячы, дасягнуць якога-н. тэрміну.

Час дацягнуўся да восені.

4. 3 цяжкасцю дайсці да якога-н. месца (разм.).

Стары ледзь дацягнуўся да ложка.

|| незак. даця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нягі́бкі, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны лёгка гнуцца, згінацца; пруткі. Нягібкі дрот. Нягібкае вецце. // перан. Бедны на адценні, невыразны (пра голас, мову і пад.).

2. перан. Які няўмела, марудна рэагуе на пэўныя абставіны, умовы. Нягібкі розум. Нягібкая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мэмляцца, мімлятісемарудна што-небудзь рабіць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рус. мумлить, мумрить ’смактаць, павольна жаваць’, каш. mumlac ’тс’, н.-луж. mumliś, в.-луж. mumlić, mumolić ’жаваць з цяжкасцю’, укр. мимрати ’рабіць марудна’. Паўд.-слав. лексемы семантычна трохі аддаленыя ад бел. Гукапераймальнае. Параўн. с.-н.-ням., новав.-ням. mummen, mummeln ’мямліць, жаваць, як бяззубы’ (Бернекер, 2, 75; Мацэнаўэр, LF, 11, 162; Фасмер, 3, 9). Гл. таксама му́мліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наке́рзаць ’зрабіць абы-як’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да кёр‑ заць ’плесці няўмела’, згодна з Лаўчутэ (Балтызмы, 67), з літ. kerzinti, kerzėntiмарудна рухацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́бліццамарудна рабіць, таптацца на адным месцы, рабіць логава’ (Жыв. сл., Янк. III, Нар. словатв., Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.). Да кубло1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)