Здух, зду́хавіна1 ’ўпадзіна ў баку каровы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. амур., кастр. зду́хі ’грудзі, лёгкія, жывот’, сіб. взду́хилёгкія, грудзі’, валаг. вздух ’бок судна’, укр. зду́хи, зду́ховина, зду́хвина ’месца ў частцы цела паміж рэбрамі і жыватом’ (СУМ, Грынч.), здухи ’газы, што выходзяць з арганізма’ (Жэлях.). Звязана з дух (гл.), адно са значэнняў якога ’дыханне’, відаць, праз прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў *въз‑дух‑а‑ти > *уздухаць > *здухаць, ад якога бязафіксны наз. здухздуха) і з суф. ‑іна здух‑ав‑іна (‑ав‑ прыметнікавы суфікс) са значэннем ’прадмет, для якога адзначанае дзеянне тыповае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазня́ ’няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст; дрэнная, няўмелая работа’, ’лёгкія ўдары’, ’няўмелая, з промахамі стральба’ (ТСБМ, Нас.). Відаць запазычана з рус. мазня́ ’тс’. Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 58–59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́маразкі, ‑аў; адз. прымаразак, ‑зку, м.

Лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя, восенню і вясной. Пагода стаяла сухая, з невялікімі прымаразкамі па начах. Якімовіч. Вясновыя халады і прымаразкі скончыліся. С. Александровіч. Дрэвы хапіў прымаразак: яны стаялі голыя і сумныя... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счэ́пны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Прызначаны для счэплівання чаго‑н., які з’яўляецца счэпам (у 2 знач.). Лёгкія счэпныя прылады, таму і парваліся! — апраўдваўся .. [напарнік машыніста]. Шынклер.

2. Які мае адносіны да работы якога‑н. механізма ў счэпе з іншым. Счэпная магутнасць трактара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Легане́ўе, лігансуялёгкія’ (КЭС, лаг.). Утворана ад *ле‑ гань (параўн. укр. легёня ’лёгкае’) з тым жа суфіксам, што і печань (гл.). Праўда, суфікс мог быць і ‑ень, у якім ‑е‑ ў выніку распадаблення перайшло ў ‑а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рафіна́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рафінаду; прызначаны для яго прыгатавання. Рафінадны завод. Рафінадны прэс, // перан. Падобны на рафінад. Сонца ўсё свеціць і свеціць, лёгкія аблачынкі ляжаць на даляглядзе, неба блекла-сіняе; шарэюць, праменяцца .. вострым, рафінадным нейкім святлом камяністыя сопкі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш гладкім. [Нупрэй] узяў у дзеда сякерку, высек дзве сухія лёгкія жардзіны, падгладзіў іх. Колас.

2. Разм. Зрабіць сыцейшым, падкарміць. [Мацвей:] — У мяне свінні, на яго ліха, не вядуцца: падгладзіш крыху, то возьме і прыхварэе. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёлу). Цяпер ён [Андрэй] выразна бачыў, як цялё выбрыквала і кідалася ўбакі, а дзяўчына, тузаючы за вяроўку, зрывала яго скокі. Дуброўскі.

2. перан. Гарэзіць, дурэць. [Караневіч:] [У моладзі] ногі лёгкія, галава таксама, — чаму ім не выбрыкваць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пух, -у, м.

1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.

Гусіны п.

Казіны п.

2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.

П. на твары ў дзіцяці.

3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.

Тапаліны п.

Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.

У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.

Разбіць у пух і прах.

|| памянш. пушо́к, -шку́, м. Над верхняй губой прабіваецца п.

|| прым. пухо́вы, -ая. -ае (да 1 знач.).

Пуховая хустка (з казінага пуху).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яр 1, ‑а, м.

Роў, лагчына. Лёгкія і высокія металічныя масты перакінуты цераз глыбокія яры з мелкімі рэчкамі недзе ўнізе. В. Вольскі. Перада мною распасціраліся зялёныя паплавы, чарназёмныя палі з глыбокімі ярамі. Якімовіч.

яр 2, ‑ы, ж.

Абл. Ярына. Прамытае паветра пахла спелаю яр’ю і соладам гваздзікоў. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)