Туль ‘цюль’ (Некр. і Байк., Касп.; в.-дзв., петрык., Шатал.) ‘вэлюм, лёгкае белае пакрывала з тонкага паркалю, марлі, якое спускалася па плячах і спіне’ (Бел. нар. адзенне, 32). Гл. тулі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чум, ‑а, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторых народаў Паўночна-Усходняй Еўропы і Сібіры, якое зроблена з жэрдак, абцягнутых скурамі жывёл. У круглым чуме, куды прывялі нас бацькі Івана, сапраўды было светла, чыста і ўтульна. Рамановіч.

[Комі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флірт, ‑у, М ‑рце, м.

Какецтва, лёгкае заляцанне. — Гэта ж толькі флірт, мама, — выцерла ручніком рукі Ада. — Разумееце, для забавы, каб весялей ішоў час. Пальчэўскі. Гэта звычайны флірт. [Усеваладу] даўно здалося, што Алена хоча звярнуць на сябе яго ўвагу. Скрыган.

[Англ. flirt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Легане́ўе, лігансуя ’лёгкія’ (КЭС, лаг.). Утворана ад *ле‑ гань (параўн. укр. легёнялёгкае’) з тым жа суфіксам, што і печань (гл.). Праўда, суфікс мог быць і ‑ень, у якім ‑е‑ ў выніку распадаблення перайшло ў ‑а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабізна́, ‑ы, ж.

1. Уласцівасць рабога. Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Караткевіч.

2. Лёгкае хваляванне воднай паверхні. Ад лёгкага ветрыку на возеры прабягае дрыготкая рабізна. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэ́за, ‑ы, ж.

1. Шматразцовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш. Фрэза круціцца настолькі хутка, што здаецца, нібы каля дэталі павісла лёгкае белае воблачка. Васілёнак.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы і пад. Дарожная фрэза.

[Ад фр. fraise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэзло́нг, ‑а, м.

Лёгкае рассоўнае крэсла, у якім адпачываюць паўлежачы. Шыковіч адышоў ад парэнчаў і паваліўся ў шэзлонг, з асалодай пацягнуўся, выставіўшы з-пад піжамных штаноў валасатыя ногі. Шамякін. На карме за басейнам збіраюцца, грэюцца ў шэзлонгах на сонцы. Мележ.

[Фр. chaise longue.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́сціцца, ‑бэшчуся, ‑бэсцішся, ‑бэсціцца; зак.

1. Прывучыцца да дрэнных звычак, маральна распусціцца. Век жылі без ясляў, дзяцей пад копамі гадавалі.. А цяпер разбэсціліся. Давай ім лёгкае жыццё. Б. Стральцоў. — Твой Віктар проста п’яніца і бабнік! Зусім разбэсціўся... Ваданосаў.

2. Стаць непаслухмяным; разбалавацца, раздурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макінтошлёгкае летняе паліто’ (ТС). Запазычана з франц. або англ. мовы ў XIX ст. праз рус. або польск. мову. Англ. mackintosh ’непрамакальная тканіна’ < ад прозвішча шатландскага тэхнолага Ч. Макінтоша, які вынайшаў такую тканіну, прагумліваючы яе (Цыганенка, 253; Фасмер, 2, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́блачка, ‑а, н.

1. Памянш.-ласк. да воблака; невялікае воблака. Дзе-нідзе плывуць, нібы рассыпаныя кудзелі воўны, воблачкі. Бядуля. Над каўшом выбухнула лёгкае воблачка дыму. Карпаў.

2. перан. Лёгкі цень праяўлення настрою, думкі, стану і пад. На твары непрыкметна ні хмурынкі, ні воблачка думак. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)