Бло́нне ’адкрытае месца, поле’ (Нас.), ’роўная нізіна, заліўны луг’ (Яшкін). Запазычанне з польск. błonie ’луг, паша, выган’. Параўн. бало́на 2 (там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паслу́га, -і, ДМ -лу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.
1. Дзеянне, якое прыносіць карысць, дапамогу іншаму.
Сяброўская п.
Прапанаваць свае паслугі.
Мядзведжая п. (няўмелая дапамога, паслуга, якая прыносіць толькі шкоду).
2. мн. Бытавыя выгоды, якія даюцца каму-н.
Усе віды паслуг.
Бюро добрых паслуг.
Камунальныя паслугі (водаправод, асвятленне і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прырэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размяшчаецца каля ракі. Прырэчны луг. Прырэчная сенажаць. □ Голыя галіны прырэчных кустоў хіліліся да вады, гайдаліся на ветры. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лугаві́на ’невялікі луг, палоска лугу сярод ніў’, ’сенажаць’ (полац., Нар. лекс.; слаўг., Яшк.), гарад. луговіна ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да луг 1 (гл.). Паводле Слаўскага (5, 301), усх.-слав. лугаві́на, луго́вина і лугови́на ўзыходзяць да прасл. lǫgovina < lǫgъ, а польск. ługowina ’балота, дрыгва’ — да прасл. lugovina < lugъ (гл. луг 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трак, ‑а, м.
Звяно гусеніцы. Луг за ракою быў знявечаны тракамі гусеніц. Чыгрынаў. — А колькі дзірак у кожным траку? — пасыпаліся пытанні з бакоў. Ракітны.
[Англ. track.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удалечыню́, прысл.
На далёкую адлегласць, у далёкі прастор, далёка ўперад. Юліян Козіч .. пасвятлеўшымі вачыма паглядзеў удалечыню, на тыя агароды, дзе пачынаўся зялёны луг. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
які́сь, якаясь, якоесь; займ. неазначальны.
Разм. Тое, што і якісьці. І раптам — быццам узмахнуў рукою якісь чарадзей — луг зноў набыў сваю ўчарашнюю прывабнасць. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бало́нь, ‑і, ж.
Разм. Нізкі заліўны луг каля ракі. Разлілася рака. Яна выйшла з берагоў і заліла балонь на левым беразе аж да лесу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́сну, прысл.
Разм. Вясной. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Маўр. [Пятровіч:] Ты ўся ў юнацкім захапленні, Цвіцеш, як луг увесну за ракой. Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчо́лак, ‑у, м.
Абл. Луг 2. Перад самым захадам сонца Лукер’я перацерла ў шчолаку бялізну і, ускінуўшы мокрыя жмуты на плечы, пайшла да ручая. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)