федэралі́зм, ‑у, м.

1. Форма дзяржаўнага ладу на федэратыўных пачатках, якая існуе звычайна ў многанацыянальных дзяржавах.

2. У радзе краін — палітычны рух за федэратыўны дзяржаўны лад.

[Ад лац. foedus — дагавор, саюз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабіне́р, ‑а, м.

1. Узброены карабінам салдат асобай вайсковай часці адборных стралкоў у арміях краін Заходняй Еўропы і Расіі да сярэдзіны 19 ст.

2. Жандар у Італіі.

[Фр. carabinier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славянафі́льства, ‑а, н.

Кансерватыўная грамадска-палітычная плынь сярэдзіны 19 ст., якая ідэалізавала самабытны шлях развіцця Старажытнай Русі, яе патрыярхальнасць, сялянскую абшчыну, праваслаўе і супрацьпастаўляла развіццю заходніх краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланіялі́зм, ‑у, м.

Палітыка поўнага эканамічнага, палітычнага і духоўнага заняволення імперыялістычнымі дзяржавамі эканамічна слабаразвітых краін і ператварэння іх у калоніі. Барацьба з каланіялізмам. Змагацца за поўнае знішчэнне каланіялізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яўрэ́і, -яў, адз. -э́й, -я, м.

1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.

2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.

|| ж. яўрэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -рэ́ек.

|| прым. яўрэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фурка́цыя, ‑і, ж.

У шэрагу замежных краін — спецыяльны вучэбны план для старшых класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з ухілам да пэўных навучальных дысцыплін. // Група навучэнцаў, якая працуе па такому плану.

[Ад лац. furcatus — раздзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папуга́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Птушка трапічных краін з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі і словы.

Не паўтарай мае словы, як п.

2. перан. Пра чалавека, які паўтарае чужыя словы, не маючы свайго погляду (разм., неадабр.).

|| прым. папуга́еў, -га́ева, -га́евы (да 1 знач.) і папуга́йскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўкалоніі. Паўкаланіяльная залежнасць. // Які па свайму становішчу набліжаецца да калоніі, залежыць у эканамічных і палітычных адносінах ад імперыялістычных краін. Паўкаланіяльныя краіны. Паўкаланіяльная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спі́кер, ‑а, м.

1. Старшыня ніжняй палаты англійскага парламента, а таксама палат у парламентах ЗША і некаторых іншых краін.

2. Асоба, якая аб’яўляе гледачам рашэнне суддзяў на спаборніцтвах па боксу.

[Англ. speaker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метрапо́лія, ‑і, ж.

1. Гіст. У Старажытнай Грэцыі — горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім калоній на тэрыторыі іншых краін.

2. Капіталістычная краіна ў адносінах да калоній, якімі яна ўладае.

[Грэч. mētēr — маці і polis — горад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)