паразі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Арганізм (расліна або жывёліна), які жыве на паверхні або ўсярэдзіне другога арганізма і корміцца за яго кошт.

2. перан. Той, хто жыве з чужой працы, дармаед (пагард.).

|| ж. паразі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. паразі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і паразі́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакупны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які звязаны з магчымасцямі купляць, служыць сродкам куплі. Пакупная здольнасць насельніцтва.

2. Такі, як пры куплі (пра цану). Сума, унесеная асобай, якая купіла з таргоў будынак, залічваецца ў кошт пакупной цаны. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. абапіў, апіла, апіло; зак., каго.

Разм. Увесці каго‑н. у страту, выпіўшы за яго кошт. [Патапчык:] — Ды не трымай ты мяне на дварэ, вядзі ў хату. Я цябе не аб’ем і не абап’ю. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуралу́п, ‑а, м.

Разм.

1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл. [Сымон:] — Багачы кароў сваіх рэжуць, каб у калектывы не забіралі. І коней скуралупам прадаюць. Бядуля.

2. перан. Пагард. Бязлітасны, жорсткі чалавек. // Спекулянт, гандляр, які прагна нажываецца за кошт другіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пада́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Ежа, кінутая жывёле (часцей за ўсё сабаку). Сабака цярпліва чакаў падачкі.

2. перан. Тое, што даецца ад жалю як ахвяраванне, міласціна. Грашовая падачка. □ Ксяндзы ў асноўным жылі за кошт панскіх падачак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак, прадметаў. Чацвярная партыя ў віст. □ Сашка падскочыў бліжэй да акна і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. Караткевіч.

2. У чатыры разы большы (пра памер, колькасць). Чацвярны кошт металу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаража́ць, ‑ае; зак. і незак.

1. зак. Стаць, зрабіцца даражэйшым, павысіцца ў цане. — Зямлі так і не купілі? — Не. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. — Ну, цяпер .. [бацькам] не трэба думаць пра зямлю, няхай працуюць толькі, — сказаў Грыша. Пальчэўскі.

2. незак. Павышаць кошт чаго‑н. Далёкія перавозкі падаражаюць сабекошт тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус. кур. пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел. прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бенефі́цый, ‑ю, м.

Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам] — любімцам каралі ў большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі, пазней яны аддаваліся ў карыстанне ў форме бенефіцыяў, спачатку ў большасці выпадкаў на ўвесь час жыцця караля, і такім чынам за кошт народа стваралася аснова новай знаці. Энгельс.

[Лац. beneficium — дабрадзейства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. разбух, ‑ла; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці. Гарох разбух у вадзе. □ Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка. // Напіцца сокам, пажыўнымі рэчывамі; набухнуць. Пупышкі разбухлі. // Расцягнуцца, расшырыцца. Кішэні фрыцавай вопраткі разбухлі. Кавалёў.

2. перан. Разм. Непамерна павялічыцца, разрасціся. Кніга разбухла за кошт цытат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)