інтэрме́дыя, ‑і, ж.

1. Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якія выконваюцца паміж актамі драматычнага або опернага твора. Інтэрмедыі беларускага школьнага тэатра 17–18 стст.

2. Тое, што і інтэрлюдыя.

[Ад лац. intermedio — прамежкавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Верхняя кароткая вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на замок. Скураная куртка. □ Сцяпан Струк быў у паношанай шэрай суконнай куртцы сваёй работы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да спадніца (у 1 знач.); кароткая спадніца. Па дашчаным тратуары, раз-пораз пырскаючы смехам, выдыбаюць даўганогія дзяўчаты ў кароценькіх спаднічках. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць ружовым, паружавець. На ўсходзе заружавела неба: канчалася кароткая летняя ноч. Шамякін. // Пакрыцца румянцам. — Разумею, Васіль Цімафеевіч, — збянтэжана адказала жанчына, мімаволі ўстаючы. Маленькія вушы яе крыху заружавелі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Кароткая, звычайна чатырохрадковая песня жартаўлівага або сатырычнага зместу; прыпеўка. — Ціха ты, — шэптам адказаў баец. — Не ведаеш? Дзям’ян Бедны чытае свае новыя чырвонаармейскія частушкі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́зак ’вузкі’ (Шат.), рус. у́зок, дыял. ву́зак (Растаргуеў, Бранск.), серб.-харв. у̏зак, славен. ózek. Прасл. ǫzъkъкароткая форма прым. (гл. вузкі ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абло́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аблогі (у 1 знач.). Цалінныя і абложныя землі.

2. Заложны, абкладны. Абложныя дажджы. Абложная хмара. □ Гэта была не Кароткая летняя навальніца, а працяглы абложны дождж. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́льніккароткая дошка, якой закрываюць уваход у вулей з тылу’ (дзятл., Жыв. сл.). Да тыльны, тыл (гл.), сюды ж, відаць, ты́льня ‘прыбудоўка да сяней’ (ЛМТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распашо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Кароткая кашулька для груднога дзіцяці з разрэзам да нізу, але без засцежкі. За пражытыя паўгода Люда вырасла з распашонкі, і яна прыкрывала яе толькі да палавіны. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашуга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Праляцець, пранесціся з шумам. Кругом было спакойна, толькі калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. Гурскі. Перад самым змярканнем над горадам прашугала кароткая летняя навальніца. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)