разгу́льны, ‑ая, ‑ае.

Схільны да разгулу (у 2 знач.), папоек; поўны разгулу (у 2 знач.). Разгульная кампанія. □ Даходзілі да Амяльяніхі толькі чуткі, што .. [Кірыл] нейкіх сяброў сабе знайшоў і ў свае семнаццаць год вёў разгульнае, вясёлае жыццё. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прызо́рніца ’сядзелка’ (Ласт.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад незафіксаванага *прызо́рваць ’даглядаць’, гл. зо́рыць. Відаць, сюды ж прызо́ркампанія’ (ашм., Сл. ПЗБ: “Як вып’я, то шукая прызо́ру”) — метафарычны перанос зневажальнага характару размоўнага значэння прызо́р ’нагляд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарсі́нкі ’лёгкія тапачкі’ (Жд. 3). Утворана ад рус. Торгси́н ’гандлёвая кампанія па продажы дэфіцытных тавараў за валюту і каштоўныя металы ў савецкі час (20‑я гады)’ (размоўнае скарачэнне «Всесоюзное объединение по торговле с иностранцами»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хуліга́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Схільны да хуліганства. У яго ёсць свая кампанія з хлопцаў, сярод якіх — і асабісты непрыяцель Мішы з свайго ж двара, шасцікласнік-другагоднік Паўка, хлапец зухаваты, хуліганісты, задзірлівы. Хадкевіч.

2. Такі, як у хулігана. Хуліганісты выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неподходя́щий прил. непадыхо́дзячы; (непригодный) непрыда́тны; (несоответствующий) неадпаве́дны; (неудобный) нязру́чны;

неподходя́щие усло́вия непадыхо́дзячыя (непрыда́тныя) умо́вы;

неподходя́щая компа́ния неадпаве́дная кампа́нія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прама́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Ма́рыць некаторы час.

прамары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак., каго-што.

Марыць некаторы час. — Дык і вы там былі? — здзівіўся Андрэй. — А як жа. Хіба ж магла без мяне абысціся такая кампанія? Месяцаў восем прамарылі і выгналі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́рачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўборкі сельскагаспадарчых культур. Уборачная пара. Уборачныя работы. Уборачная кампанія. // Прызначаны для ўборкі ўраджаю. Уборачная тэхніка. Уборачныя машыны.

2. у знач. наз. убо́рачная, ‑ай, ж. Уборка ўраджаю, а таксама пара ўборкі ўраджаю. Уборачная не сёння-заўтра распачнецца. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца тонкім у выніку качання чым‑н. па паверхні. Цеста раскачалася.

2. Разм. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. Слаба ў нас праходзіць кампанія агляду вытворчых нарад, не раскачаліся так, як у іншых мясцкомах вузла. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)