фотака́мера, ‑ы. ж.

1. Частка фотаапарата, якая з’яўляецца святлонепранікальнай каробкай з аб’ектывам; фатаграфічная камера. Стэрэаскапічная фотакамера.

2. Тое, што і фотаапарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлакаві́к, ‑а, м.

Спец. Спецыяльная камера ў ніжняй частцы мартэнаўскай печы, куды пры плаўцы руды збіраецца пыл і дробныя часцінкі шлаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахаладжа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для ахаладжэння чаго‑н. Ахаладжальная сумесь. Ахаладжальная камера.

2. Які ахалоджвае, асвяжае (пераважна пра напіткі). Ахаладжальныя напіткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мерны, -ая, -ае.

1. гл. камера.

2. Пра музычны твор: які прызначаны для аднаго або некалькіх выканаўцаў абмежаванай колькасці інструментаў і выконваецца ў невялікай канцэртнай зале.

Камерная музыка.

3. Які выконвае такія творы.

К. аркестр.

К. спявак.

4. Прызначаны для вузкага кола слухачоў, гледачоў.

Камернае мастацтва.

К. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльная пасудзіна для вадкасцей ці газаў.

Газавы б.

2. Гумавая аўтамабільная або іншая камера, якая напаўняецца паветрам.

Залатаны б.

3. Абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам (спец.).

|| памянш. бало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. бало́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́фель, ‑я, м.

Спец. Вогнетрывалая танкасценная камера ў спецыялізаваных печах, якая засцерагае керамічныя, фарфоравыя і інш. вырабы пры награванні, абпальванні ад непасрэднага ўздзеяння агню, газу, сажы.

[Ням. Muffel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізаля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычны ток, цеплыню або не прапускае гукі (спец.).

2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў.

Фарфоравы і.

3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне для хворых, якія маюць патрэбу ў ізаляцыі.

4. Турэмная камера для аднаго чалавека.

|| прым. ізаля́тарны, -ая, -ае.

І. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіно́чны, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае без дапамогі іншых або выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі іншых.

А. палёт.

2. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго, для знаходжання ў ізаляцыі ад іншых.

Адзіночная камера.

3. Асобны, адзінкавы, выпадковы.

А. выстрал.

Адзіночны лік — граматычная катэгорыя, якая паказвае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці, роўнай аднаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да прызмы, мае форму прызмы. Прызматычная форма. Прызматычнае шкло.

2. Утвораны прызмай (у 2 знач.). Прызматычны спектр.

3. Забяспечаны прызмай. Прызматычны бінокль. Прызматычная камера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куту́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Уст. Турма, арыштанцкая камера. — Толькі пра гэта цяпер няможна гаварыць, бо як пачуе паліцыя, то як таго дзядзьку Данілу адразу арыштуе і ў кутузку пасадзіць. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)