ка́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж.

1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.

Дэзынфекцыйная к.

Турэмная к.

2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.

Фатаграфічная к.

К. шлюза.

К. згарання ў рухавіку.

К. сэрца.

3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).

Здымаць скрытай камерай.

4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.

|| прым. ка́мерны, -ая, -ае (да 2 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́мера

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́мера ка́меры
Р. ка́меры ка́мер
Д. ка́меры ка́мерам
В. ка́меру ка́меры
Т. ка́мерай
ка́мераю
ка́мерамі
М. ка́меры ка́мерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́мера в разн. знач. ка́мера, -ры ж.;

ка́мера хране́ния ка́мера захо́ўвання;

скры́тая ка́мера скры́тая ка́мера.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́мера ж., в разн. знач. ка́мера;

к. хава́нняка́мера хране́ния;

к. фотаапара́така́мера фотоаппара́та;

к. футбо́льнага мяча́ка́мера футбо́льного мяча́;

скры́тая к. — скры́тая ка́мера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́мера, ‑ы, ж.

1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах. Камера хавання. Камера ручной паклажы. Адзіночная турэмная камера. Дэзінфекцыйная камера. □ Саўка ляжаў і думаў.. Успомнілася камера допыту, следчыя і страшны Адольф. Колас.

2. Ізаляваная, пустая ў сярэдзіне частка якога‑н. прыбора, машыны, збудавання, якая црызначаецца для пэўнай аперацыі. Камера ў рухавіку ўнутранага згарання. Камера шлюза. □ Пад адной з тэрмічных печаў — вялізных чатырохкутных камер на жалезных высокіх слупах — стаяла нагружаная распаленымі адліўкамі ваганетка. Карпаў. // Унутраная частка фатаграфічнага апарата, у якую ўстаўляецца пласцінка або плёнка.

3. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам. Камера футбольнага мяча. Аўтамабільная камера.

•••

Скрытая камера — здымка кіна- ці фотаапаратам, калі той, каго здымаюць, не ведае аб гэтым.

[Лац. camera.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камера 5/303

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ка́мера ж.

1. (памяшканне) Rum m -(e)s, Räume, Kmmer f -, -n;

ка́мера захо́ўвання Gepäckaufbewahrung f -;

2. (турэмная) Zlle f -, -n;

3. фота, кіно Kmera f -, -s;

4. (гумавая) Schlauch m -(e)s, Schläuche; Bllblase f -, -n (мяча);

5. тэх.:

ка́мера згара́ння Brnnkammer f ,Verbrnnungsraum m;

халадзі́льная ка́мера Kühlfach n -(e)s, -fächer;

маразі́льная ка́мера Gefrerfach n, Tiefkühlfach n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КА́МЕРА (ад лац. camera пакой, палата),

1) асобнае памяшканне спец. прызначэння, напр., К. захоўвання багажу, знаходжання зняволеных.

2) Закрытая прастора ў якой-н. машыне ці прыладзе, напр., іскравая камера, камера згарання рухавіка.

3) Гумавая абалонка, куды напампоўваюць паветра (пад пакрышкай кола, мяча).

4) Назва фатагр. ці кіназдымачнага апарата.

5) Падземная горная вырабатка параўнальна вял. папярочных памераў і малой даўжыні. Прызначаецца для размяшчэння абсталявання, гасп., сан. ці інш. мэт.

6) Асноўны агрэгат ракетнага рухавіка, дзе патэнцыяльная энергія рабочага цела пераўтвараецца ў кінетычную энергію выхаднога газавага струменя для стварэння рэактыўнай цягі. У хім. рухавіка складаецца з К. згарання і рэактыўнага сапла.

т. 7, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕРА (Іван Паўлавіч) (27.12.1897, в. Малыя Жухавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 21.1.1952),

генерал-палкоўнік артылерыі (1943). Скончыў Вышэйшую артыл. школу (1921), артыл. камандна-тактычныя курсы (1936). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну ўдзельнік баёў супраць войск Калчака і сав.-польскай вайны 1920: камісар дывізіёна, палка. Пазней нач. артылерыі дывізіі, корпуса Забайкальскай і Паўн.-Каўказскай ваен. акруг. У Вял. Айч. вайну на Зах. фронце: нач. артылерыі арміі, нам. камандуючага войскамі, нач. артылерыі фронту. Удзельнік абароны Масквы.

І.П.Камера.

т. 7, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́мера

(лац. camera)

1) памяшканне асобага, спецыяльнага прызначэння (напр. к. для хавання багажу, турэмная к.);

2) закрытая прастора ў якой-н. машыне, прыборы, збудаванні (напр. к. фотаапарата, к. шлюза);

3) унутраная гумавая абалонка пад шынай аўтамабіля, пакрышкай мяча, якая напампоўваецца паветрам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)