чэ́рава, ‑а, н.

1. Разм. Бруха, жывот. Нядоўга думаючы, .. [насарог] схіліў галаву ўбок і запусціў два страшэнныя рагі ў чэрава мастадонта. Маўр. Дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы. Развіццё плода ў чэраве маці. // перан.; чаго. Унутраная частка чаго‑н. Тумілін адчыніў вузкія дзверцы і знік у чэраве электрапечы. Савіцкі. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяка́ч 1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).

Сяка́ч 2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыць, рыю, рыеш, рые; незак., што.

1. Капаць, раскопваць што‑н. рыхлае, сыпкае (лычом, рылам). Кабан рые павольна і заложна, усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю. Колас. // Капаючы, даставаць што‑н. з зямлі; вырываць. Рана ўстане [дзядзька], а дзік, вялікі, як капіца сена, ужо рые бульбу. Карпюк.

2. Вымаючы, выкідаючы зямлю, рабіць паглыбленне, яму (пра жывёл). [Віктар:] — Калі .. [барсукі] рыюць сабе норы, значыцца, яны маглі і нават павінны былі і тут прарыць. Маўр.

•••

Носам рыць (груб.) — выказваць сваю незадаволенасць кім‑, чым‑н., пагарду да каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здабы́так, ‑тку, м.

1. Маёмасць, уласнасць. З агнём і дымам пусцілі партызаны панскія здабыткі. Лынькоў. // перан. Тое, што непадзельна стала чыім‑н. набыткам. Творчасць вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча стала здабыткам сусветнай культуры. Лойка.

2. Дасягненні ў развіцці чаго‑н. З імем К. Крапівы звязан росквіт байкі ў нашай літаратуры, яе найбольшыя здабыткі ў гэтым жанры. Казека. Змітрок Бядуля ўзбагаціў беларускую літаратуру сапраўднымі мастацкім здабыткамі. Каваленка.

3. Здабытая рэч, прадмет і пад. Філасофскі настрой [дзеда Талаша] змяніўся практычнымі разважаннямі. І кабан і воўк — каштоўны здабытак. Колас.

4. Лік, атрыманы пасля множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапялёсы ’паласаты, у папярочныя палосы рознага колеру ці масці’ (Др.-Падб., Мядзв., Гарэц.; барыс., Шн. 2; маладз., > Інк. Мат.), ’пярэсты’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ), перапяўшы ’тс’ (Нас.), піріпялёсый ’рабы’ (Бяльк.), піряпяяёсыя, перепелёсыя, перапяяясая ’пярэстая (карова)’ (касцкж., калінк., добр., клім., ЛА, 1); перапялёсты ’кабан ці свіння з папярочнымі палосамі’ (Шат.), ’чорны вол ці карова, у якіх чэрава і бокі белыя’ (ашм., Стан.), пірапялосты ’чырвоная ці чорная жывёла, у якой упоперак праз спіну ідзе белая паласа’ (Варл.). Да пера- і нябёсы, пнлясы (гл.); параўн. перапалосы, перапаяем

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́пер (Шат.) ’кабан’. Ст.-рус., ст.-слав. вепрь, рус. вепрь, укр. вепр, ве́пер, польск. wieprz, чэш. vepř, балг. ве́пър, серб. ве̏пар. Прасл. *veprь ’вяпрук’ (магчыма, раней назоўнік i‑асноў). І.‑е. сувязі не вельмі пэўныя. Тлумачэнні: 1) роднасць з лат. vepris ’вяпрук’ (але, можа, гэта запазычанне з рус. мовы); 2) роднасць з лац. veprēs ’цярновы куст’ (першаснае значэнне слова *veprь магло быць ’шчаціністы, калючы’); 3) роднасць са ст.-інд. vápati ’рассыпае (семя)’; 4) сувязь з лац. aper, ст.-в.-ням. ebur ’вяпрук’ (ням. Eber). Не выключаецца, аднак, што *veprь — старое «праеўрапейскае слова». Гл. Фасмер, 1, 292 (там і літ-pa). Параўн. Махэк₂, 684.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хур 1 ’распуснік, любоўнік’ (Нас., Мядзв., Яруш., Гарэц.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Гарэц.), баху́р ’любоўнік’ (Федар., Др.-Падб.), ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Жд., Сцяшк. МГ, Др.-Падб.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Др.-Падб., Бесар.), баху́р (пра малых дзяцей; Сцяц.). Рус. ба́хур ’любоўнік, франт, малады яўрэй; таўсцяк’, укр. ба́хур, ба́хурь ’распуснік, лавелас; байструк; яўрэйскае дзіця; дзіця, хлопчык’, польск. bachur, bachor. Запазычанне з ст.-яўр. bāchūr (яўр.-ням. Bacher) ’малады чалавек; настаўнік’. Гл. Вінер, ЖСт, 1895, 1, 59; Брукнер, 10; Фасмер, 1, 137. Запазычанне праз польск. мову (параўн. ст.-бел. бохур ’франт, малады яўрэй’, XVI ст.; Булыка, Запазыч.).

Ба́хур 2 ’пакладзены кабан’ (Нас.). Відавочна, метафара да ба́хур 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крок 1 ’адзін рух нагой пры хадзьбе’ (ТСБМ, Нас., Янк. Мат., Гарэц., Бяльк., ТС). Укр. крок ’тс’. Ст.-бел. крокъ ’тс’ (з 1546 г.) запазычанне з польск. krok (Булыка, Запазыч., 177). Аднак польск. krok не ўзыходзіць непасрэдна да прасл. korkъ, бо іншыя славянскія формы са значэннем ’крок’ не даюць падстаў для такой рэканструкцыі: параўн. чэш. krok, славац. krok, серб.-харв. кро̑к (прасл. *krokъ). Рэгулярныя рэфлексацыі прасл. korkъ маюць іншыя, хоць і блізкія значэнні: серб.-харв. кра̑к ’голень, нага’, славен. krȃk ’нага’, балг. крак ’тс’ (параўн. Слаўскі, 3, 121; Кюнэ, Poln., 69).

Крок 2 ’шырынка, месца паміж калашын штаноў’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крок 1.

Крок 3 ’адкормлены кабан’ (Жд. 2). Да запазычанага з рускай мовы вокарак ’кумпяк’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кава́ка ’луста хлеба’ (Мат. Гом.). Вузка рэгіянальнае ўтварэнне, відаць, ад кавалак ’тс’. Параўн. у Коласа: «…хлеба цэлы кавал» і сумежныя бел. спалучэнні: у Растаргуева: кавалак пераважна ’кусок чорнага хлеба’; у Дабравольскага: кавалэк ’тс’. Цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. На думку Казловай, Сов. Славяноведение, 90, бел. слова *kovaka < kovati ’біць, рэзаць; рубіць; адрубаць’. У такім выпадку бел. слова — рэлікт (прасл. дыялектызм), што малаверагодна. Больш надзейнымі здаюцца наступныя меркаванні. Кавака ’луста хлеба’ можна разглядаць як пераробку кавалак ’тс’ у дзіцячай мове. Параўн. кабака ’каўбаса’, кабака ’кабан’ у дзіцячай мове (Яшкін, вусн. паведамл.). Параўн. яшчэ: «Занясі ў поле бацьку каваку хлеба» (Мат. Гом.). Іншы варыянт — замена суфікса ў выніку зацямнення структуры слова (працэс перараскладання) з’ява даволі вядомая ў гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяка́ч ​1, секача, м.

1. Прылада, інструмент для раздрабнення, сячэння чаго‑н. Крыху счакаўшы, загрукаў сякач у карыце — гатавалася снеданне свінням. Колас. Лёдзя ачышчала мяса ад костак і потым драбіла яго секачом. Карпаў. Падбівае .. [цётка] нейкім секачом толькі што прытаптаны снег на тратуары. Мыслівец.

2. Спец. Механізм для разразання торфу на кускі.

сяка́ч ​2, секача, м.

1. Дарослы самец дзіка, марскога коціка. Тым часам старэйшыя парасяты робяцца падсвінкамі і, нарэшце, секачамі, але ўсё роўна пры бацьках застаюцца. В. Вольскі. Даніла забіў ударам дзіды матку, і тут стары сякач кінуўся на каня і зваліў яго разам з коннікам. Караткевіч. // Пра зуб дзіка. Дзе трушком, а дзе наўскач, Выскаліўшы зуб-сякач, Бег стары кабан надворны. Вітка.

2. Насякомае з пакрытым кароткімі валаскамі целам, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)