свіце́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., сві́ціцца; незак.

1. Быць бачным, праглядацца праз што-н.

Праз бярэзнік свіцілася поле.

2. Будучы рэдкім, не густым, прапускаць праз сябе святло.

Занавеска на акне свіцілася.

3. перан. Пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека: адлюстроўваць якія-н. пачуцці.

Дзіця свіцілася ад радасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сказі́ць, скажу́, сказі́ш, сказі́ць; сказі́м, сказіце́, сказя́ць; скажо́ны; зак., што.

1. Перайначыць, падаць у няправільным, памылковым выглядзе.

С. думку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна змяніць (твар, знешні выгляд — ад болю, гора і пад.).

Боль сказіў твар.

|| незак. скажа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. скажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тонкая плёнка, якая з’яўляецца перагародкай ці абалонкай у жывым арганізме. Плавальная перапонка.

•••

Барабанная перапонка — перапонка, якая аддзяляе знешні слыхавы праход ад сярэдняга вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́рны, -ая, -ае.

1. Размешчаны ў межах сядзібы.

Надворныя будынкі.

2. Той, што выходзіць на двор, знадворны.

Надворная сцяна.

3. Тое, што і знешні (у 2 знач.).

Надворная замкнёнасць.

4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней).

Надворныя парасяты.

Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Аблі́чча ’аблічча, твар, воблік’ да прасл. ob‑lik‑ije, гл. лік. Бел. аблічча, укр. обличча маюць генетычна тоесныя адпаведнікі ў серб.-харв. о̀блічјезнешні від’, славен. obličje ’аблічча’, што сведчыць аб праславянскім характары слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залі́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад залізаць.

2. у знач. прым. Разм. Які мае празмерна акуратны знешні выгляд; прылізаны. Трохі не падабаўся.. [камандзір] хлопцам, быў залішне залізаным — у форме, у абыходжанні з людзьмі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́праўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Манера трымацца прама; пастава; знешні выгляд. Вайсковая выпраўка. Маладзецкая выпраўка. □ Генерал устаў з-за стала і пайшоў насустрач Русаковічу, любуючыся яго сабраным і падцягнутым выглядам, акуратнай, бездакорнай выпраўкай. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ндаль, ‑длю, м.

Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў. Гандаль таварамі шырокага ўжытку. Дзяржаўны гандаль. Знешні гандаль. □ У буднія дні на рынку людзей бывае мала, і гандаль мануфактурай дае Алтару невялікі прыбытак. Чарнышэвіч.

[Ням. Handel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маскара́д ’баль, вечар, на які прыходзяць у масках, касцюмах’, ’незвычайны ўбор, які мяняе знешні выгляд’ (ТСБМ). З рус. маскара́д (а ў пачатку XVIII ст. і машкарада), якое з франц. mascarade < італ. mascarata < maschera ’маска’ (Фасмер, 2, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несмяртэ́льнік ’старасцень, Senecio vernalis’ (брэсц., Кіс.; паст., Сл. ПЗБ). З польск. nieśmiertelnik ’назвы розных кветак, якія захоўваюць свой знешні выгляд пры высыханні’, параўн. рус. бессмертник; запазычанне вызначаецца паводле фанетычнага крытэрыю (спалучэнне ‑тэ‑), параўн. несмярцельны (несмертельний) ’бессмяротны; несмяротны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)