дваі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дваістага. А разам з гэтым постаць цара вынікала ва ўяўленні ў сваёй страшнай дваістасці: цар лагодны, партрэты цар, і цар, паказаны ў кніжачцы, драпежны цар-ашуканец са злосна вышчаранымі зубамі, гатовымі грызці людское цела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпурля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Разм.

1. чым. Кідацца чым‑н. адзін у аднаго. [Вучні] цягалі цяжкія кашы бульбы да буртоў, рагаталі, спявалі, шпурляліся грудкамі. Дуброўскі. // Кідаць што‑н. Вецер злосна шпурляецца Ў твары сухімі лістамі. Панчанка.

2. Зал. да шпурляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл). Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў. Краўчанка.

2. Са злосцю накінуцца, напусціцца на каго‑н. — Да партызан хадзіў? — ашчэрыўся фашыст і раптам загадаў: — Здымай валёнкі! Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да фыркаць.

2. Разм. Сказаць што‑н. злосна, нездаволена. Ала пакрыўджана фыркнула: — Зазнайка! Шамякін.

3. Узляцець з шумам; пырхнуць. З рабіны фыркнулі вераб’і, пераляцелі на хлеў і са страхі цікавалі на людзей, выцягваючы галовы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шчарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Засмяяцца, паказаўшы зубы. — Проша пана да нашага будана, — вышчарыўся насустрач Міхасю Ціток. — Што бог паслаў. Б. Стральцоў. // Узлаваўшыся, паказаць, выскаліць зубы; злосна крыкнуць на каго‑н. Хведар вышчарыўся на жонку. — Калі нічога не ведаеш, дык сама маўчы... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́пікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Насміханне, кпіны. Шмат было і такіх, для каго гэты кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. З такіх звычайна кпілі панскія і купецкія дзеці. Пра гэтыя іх кепікі найбольш балюча і злосна думаў Данік. Брыль.

•••

Строіць кепікі гл. строіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выставіцца (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Паводзінамі імкнуцца выклікаць цікавасць да сябе; рысавацца, выхваляцца. Настаўніца Грабёнскай школы злосна шыкала, слухаючы, як экзаменаваў Лабановіч сваіх вучняў і сінела: «Вось як выстаўляецца! Хоча паказацца!». Колас.

3. Зал. да выстаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кпіць, кплю, кпіш, кпіць; незак., з каго-чаго і без дап.

Строіць кпіны, насміхацца. Першыя дні толькі і гутаркі было, што пра Валянціну. Адны гаварылі, што яна прыветлівая, такая стройная, прыгожая, чарнявая, другія злосна кпілі, што худая і Шаманскі прывёз яе, каб адкарміць на калгасным хлебе. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). [Рога] выбегла на двор, прыжмурылася ад яркага святла, якое балюча ўдарыла ёй у вочы. Лынькоў. Шахневіч сеў на лаву і, зацягнуўшыся дымам папяросы, прыжмурыўся. Краўчанка. // Прыплюшчыцца, прыкрыцца (пра вочы). Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыбу́х, ‑а, м.

Разм.

1. Страўнік.

2. Іран. Жывот. — А што князю мужык, беззямельнае сялянства! Быў бы напханы свой трыбух... Вешаць трэба такіх гадаў! — злосна заключыў Янка. Колас. // Пра тоўстага чалавека. [Залыгін:] Вайна — гэта мясабойня для трыбухоў багацеяў. Мележ.

3. толькі мн. (трыбухі́, ‑оў). Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)