устанаві́цца сов., в разн. знач. установи́ться;

у го́радзе ўстанаві́ўся пара́дак — в го́роде установи́лся поря́док;

і́лася цёплае надво́р’е — установи́лась тёплая пого́да;

між і́мі ўстанаві́лася маўклі́вая зго́да — ме́жду ни́ми установи́лось молчали́вое согла́сие;

і́лася цішыня́ — установи́лась тишина́;

го́лас спява́чкі яшчэ́ не ўстанаві́ўся — го́лос певи́цы ещё не установи́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стасава́ць, стасава́цца ‘быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-небудзь, чым-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), стосова́цца ‘адносіцца’ (ТС). Запазычанне з польск. stosować (się) у розных значэннях, якое з с.-в.-ням. stôʒen ‘удараць; прыстаўляць; распасціраць’ і г. д., ням. stossen ‘тс’; гл. Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 119 з літ-рай. Ст.-бел. стосоватися (XVI ст.), ‘складваць у стосы; прыстасоўваць’ з ст.-польск. stosować ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 93. Сюды ж стасу́нкі ‘адносіны’, дыял. стасу́накзгода’, якія таксама паходзяць з польскай; параўн. stosunek ‘адносіны’, гл. Карскі 2-3, 36; Брукнер, 517; Борысь, 578; ЕСУМ, 5, 425.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нязго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Адсутнасць адзінства ў думках, поглядах. З чалавекам вельмі блізкім заўсёды паводзіш сябе прасцей і не баішся, што ён можа пакрыўдзіцца за нязгоду з яго думкай, за папрок, заўвагу, крытыку. Шамякін. — Скажу вам,.. што нават і ў закаханых ідзе не ўсё гладка, бываюць і нязгоды і сутыкненні. М. Ткачоў. // Адмоўны адказ на што‑н.; адмаўленне. Дзяўчына з выразам нязгоды пакруціла галавой, але ўсё ж пачала абвязваць нагу белай анучкай. Быкаў.

2. Разлад, сварка. [Камандзір] рабіў усё, што толькі мог, каб не даць разгарэцца нязгодзе паміж коннікамі і пяхотай. Брыль. Згода будуе, нязгода руйнуе. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрацава́цца 1, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). У працэсе працяглай работы дайсці да непрыгоднага стану, знасіцца (пра інструмент, механізм). Матор спрацаваўся.

2. Стаміцца, страціць сілы, здароўе ад непамернай працы. [Марыля:] — Не ў тых гадах я, Амеля, не да гэтага мне цяпер. Якая была, то няма ўжо тае, спрацавалася. Лобан. [Маці] заўсёды так. Усё шкадуе, .. каб не спрацаваўся, каб у пару пад’еў. Дамашэвіч.

спрацава́цца 2, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Дасягнуць поўнай зладжанасці, узгодненасці ў працы з кім‑н. [Зелянюк:] — Ну, што, згода? Едзем? .. Будзем разам працаваць на заводзе... Тут не спрацаваліся, дык, можа, там лепш патрапіш. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́зак ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязь ’сувязь, згода’, рус. дыял. суя́зно ’суладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лад¹, -у, М -дзе і ў ладу́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзяржаўная ці грамадская сістэма.

Дзяржаўны л.

Грамадскі л.

2. Уклад жыцця, спосаб жыцця.

Будуем новы л. жыцця.

3. Згода, парадак, зладжанасць (разм.).

Няма ладу ў хаце.

4. Спосаб, манера, узор.

На новы л.

5. Сістэма будовы чаго-н., утвораная ўнутранай сувяззю, залежнасцю суадносных частак.

Граматычны л. мовы.

Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак; закончыць паспяхова якую-н. справу.

Дайсці (да) ладу — разабрацца, дабіцца толку.

На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.

На свой лад — па-свойму.

На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).

Не ў лад — нязладжана, нястройна.

Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.

У лад — зладжана, стройна.

(Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усло́вный в разн. знач. умо́ўны;

усло́вный знак умо́ўны знак;

усло́вное согла́сие умо́ўная зго́да;

усло́вная пра́вда умо́ўная пра́ўда;

усло́вная ли́ния перен. умо́ўная лі́нія;

усло́вный жест умо́ўны жэст;

усло́вный сою́з грам. умо́ўны злу́чнік;

усло́вное наклоне́ние грам. умо́ўны лад;

усло́вная па́хота с.-х. умо́ўнае во́рыва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умо́ва, -ы, мн. -ы, умо́ў, ж.

1. Акалічнасць, ад якой што-н. залежыць.

Гэта магчыма пры адной умове.

2. Патрабаванне, якое прад’яўляецца адным з дагаворных бакоў.

Назавіце вашу ўмову.

Умовы міру.

3. Пісьмовая або вусная дамоўленасць, згода.

Выканаць умову.

Парушыць умову.

4. мн. Правілы, устаноўленыя ў якой-н. галіне дзейнасці, жыцця.

Умовы карыстання электрычнымі прыборамі.

5. мн. Абставіны, у якіх працякае або пры якіх адбываецца што-н.

Кліматычныя ўмовы.

Жыллёвыя ўмовы.

Падрыхтоўка прадпрыемства да работы ў зімовых умовах.

Праца ў добрых умовах.

Для спецыялістаў — усе ўмовы (гэта значыць добрыя ўмовы для жыцця; разм.).

6. звычайна мн. Даныя, патрабаванні, з якіх неабходна зыходзіць.

Умовы доследу.

Ва ўмовах чаго, у знач. прыназ. з Р — пры наяўнасці чаго-н. навакольнага, спадарожнага.

Працаваць ва ўмовах пастаяннага напружання.

Пры ўмове чаго, у знач. прыназ. з Р — пры залежнасці ад чаго-н., абумоўленасці чым-н.

Гэта можна выканаць пры ўмове добрага надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сове́тIV м. (указание) пара́да, -ды ж.; ра́да, -ды ж.;

обрати́ться к кому́-л. за сове́том звярну́цца да каго́е́будзь па пара́ду;

по сове́ту врача́ па пара́дзе ўрача́;

жить в любви́ и сове́те уст. жыць у любві́ і зго́дзе;

сове́т да любо́вь любо́ў ды лад (зго́да).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

худо́йII разг.

1. (плохой, дурной) благі́, ке́пскі, дрэ́нны;

2. в др. знач. (дряхлый, ветхий) ляда́чы, ляда́шчы; (дырявый) дзіра́вы; (испорченный) сапсава́ны;

худо́й мир лу́чше до́брой ссо́ры посл. ле́пей сем разо́ў змары́цца, як адзі́н раз пасвары́цца; ле́пей драўля́ная зго́да, чы́мся залата́я сва́рка; святы́ спако́ю, ле́пей з табо́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)