трон, -а, мн. -ы, -аў, м.
Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні — месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній, а таксама сімвал манархічнай улады.
|| прым. тро́нны, -ая, -ае.
Тронная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагляда́льны, ‑ая, ‑ае.
Які праглядаюць перад выпускам. Праглядальны спектакль. // Які служыць для прагляду. Праглядальная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сесіённы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сесіі, прызначаны для яе. Сесіённы час. Сесіённая зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трона; прызначаны для трона. Трапная зала. Тронная прамова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фехтава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фехтавання. Фехтавальнае майстэрства. // Прызначаны для фехтавання. Фехтавальная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апера́цыя², -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Каардынаваныя ваенныя дзеянні, аб’яднаныя адзінай мэтай.
Наступальная а.
2. Асобнае дзеянне ў шэрагу іншых падобных (афіц.).
Паштовыя аперацыі.
|| прым. аперацы́йны, -ая, -ае.
Аперацыйная зала (у банку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заці́хнуць, -ну, -неш, -не; заці́х, -хла; -ні́; зак.
1. Перастаць утвараць якія-н. гукі; перастаць шумець.
Зала заціхла.
Дзеці заціхлі.
2. перан. Аслабіць або спыніць сваю дзейнасць.
Вецер заціх.
|| незак. заціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клу́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клуба 1, належыць яму. Клубная работа. Клубная зала. Клубны будынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калоны (у 1 знач.); з калонамі. Калонная зала. Калонны порцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
банке́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да банкету 1; у якім праводзіцца банкет. Банкетны стол. Банкетная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)