я́сельнічы, ‑ага, м.

Гіст. Прыдворны чын у рускай дзяржаве 15–17 стст. // Асоба, якая ўзначальвала Канюшневы прыказ з пачатку 17 ст., а таксама загадвала царскім псовым паляваннем. Загад ясельнічага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́тна, прысл.

Па ротах. Цяпер штогод збіраюцца паротна Герояў парадзелыя рады І памінаюць тых, што пасмяротна Прапісаны ў бяссмерці назаўжды. Грахоўскі. Ударыў прамень па сцягу палкавым. Паротна прымаем загад. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́слух, ‑а, м.

Разм. Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях). — Вярніся, неслух! — пачуў.. [Валодзька] дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца. Мележ. — Маўчаць! — крыкнуў настаўнік і загадаў неслухам выйсці за дзверы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціміну́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Сход, нарада, якая працягваецца кароткі час. Урачэбная пяцімінутка. □ На ранішняй пяцімінутцы, на якой прысутнічала шмат партызан, зачыталі загад камандавання атрада. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.

1. Раз’яднаць тое, што зляпілася. Не разляпіць вачэй пасля сну.

2. Наляпіць, прыляпіць у многіх месцах. Нямецкае начальства адразу ж разляпіла па горадзе загад. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Сувязь і ўзаемазалежнасць якіх-н. з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці.

З. развіцця прыроды.

З. нераўнамернага развіцця капіталізму.

2. -а. Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу.

Канстытуцыя — асноўны з. суверэннай дзяржавы.

Кодэкс законаў аб працы.

Рабіць па законе.

3. -у. Агульнапрынятае правіла, тое, што прызнаецца абавязковым.

Загад камандзіра — з. для падначаленых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Адправіць (адпраўляць) куды‑н. са службовым даручэннем. Раніцай дырэктар атрымаў загад — спешна камандзіраваць студэнтаў на граніцу для рамонту дарог і пабудовы авіяцыйных пляцовак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, без якога цяжка або нельга абысціся; патрэбны. Неабходны дапаможнік. Неабходныя ўмовы. □ Андрэй абвясціў загад Васільева, зрабіў неабходныя распараджэнні. Кулакоўскі. // Абавязковы, непазбежны. Неабходныя меры. □ Прадметнасць — неабходная якасць вобраза. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразу́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не выяўляе дастатковай кемлівасці; разумова абмежаваны, тупы. Неразумны чалавек. // Які супярэчыць разважлівасці, цвярозай думцы; бяссэнсавы. Неразумная ўпартасць. Неразумнае рашэнне. □ Міхась Ланкевіч паспрабаваў спрачацца. Даказваў, што загад неразумны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпіса́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадпісаць.

2. Уст. Пісьмовае распараджэнне, загад. Тым, хто атрымаў прадпісанне на мабілізацыю, ужо не ў галаве была работа. Сабаленка.

3. Указанне, настаўленне. Прадпісанне ўрача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)