макры́ца

‘невялікая ракападобная жывёліна

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. макры́ца макры́цы
Р. макры́цы макры́ц
Д. макры́цы макры́цам
В. макры́цу макры́ц
Т. макры́цай
макры́цаю
макры́цамі
М. макры́цы макры́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

меду́за, -ы, мн. -ы, -ду́з, ж.

Беспазваночная марская жывёліна са студзяністым целам і шчупальцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́рна, -ы, мн. -ы, сарн і -аў, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх; горная антылопа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалапе́ндра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Невялікая членістаногая ядавітая жывёліна.

|| прым. скалапе́ндравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усёе́дны, -ая, -ае.

Які можа есці ўсякую ежу.

Усёедная жывёліна.

|| наз. усёе́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаго́дак

жывёліна ўзростам у адзін год’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аднаго́дак аднаго́дкі
Р. аднаго́дка аднаго́дкаў
Д. аднаго́дку аднаго́дкам
В. аднаго́дка аднаго́дкаў
Т. аднаго́дкам аднаго́дкамі
М. аднаго́дку аднаго́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднаго́дка

жывёліна ўзростам у адзін год’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аднаго́дка аднаго́дкі
Р. аднаго́дкі аднаго́дак
Д. аднаго́дцы аднаго́дкам
В. аднаго́дку аднаго́дак
Т. аднаго́дкай
аднаго́дкаю
аднаго́дкамі
М. аднаго́дцы аднаго́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насяко́мае, -ага, мн. -ыя, -ых, н.

Маленькая беспазваночная членістаногая жывёліна (муха, пчала, мурашка і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палёўка, -і, ДМ -лёўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

Жывёліна атрада грызуноў, падобная на мыш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ма¹, -ы, мн. -ы, лам, ж.

Паўднёваамерыканская бязгорбая ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў з каштоўнай шэрсцю.