промя́ть сов.
1. (продавить) праці́снуць, прадушы́ць;
промя́ть дно кастрю́ли праці́снуць (прадушы́ць) дно кастру́лі;
2. (заставить побегать, походить) спец. прамя́ць, размя́ць;
промя́ть ло́шадь прамя́ць (размя́ць) каня́; (не дать отечь) разг. прамя́ць, размя́ць;
промя́ть но́ги прамя́ць (размя́ць) но́гі;
3. (некоторое время) прамя́ць; (промесить) прамясі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мулава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Ілісты. Да самага вечара, пакуль не сцямнела, ныралі мы, але так [ножыка] і не знайшлі. Глыбока на, тым месцы было, і дно мулаватае. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́сці, асяду́, ася́дзеш, ася́дзе; ася́дзь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, паглыбіцца ў зямлю, ушчыльніўшыся, зляжаўшыся.
Сцены дома аселі.
Снег за ноч асеў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апускаючыся, сесці на дно, прыстаць да чаго-н. слоем.
Муць асела на дно.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць лётаць, сесці на што-н. (пра пчол, птушак і пад.).
Рой пчол асеў.
4. Пасяліцца на пастаяннае жыхарства.
Сям’я асела ў вёсцы.
5. перан. Затрымацца, замацавацца.
Радкі верша аселі ў памяці.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць сілу, паслабець.
Голас неяк асеў, прагучаў ціха.
7. перан. Пасля ўзбуджэння аціхнуць, спыніць актыўную дзейнасць.
Чалавек змоўк, неяк асеў.
|| незак. асяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. асяда́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бузяны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Пакрыты бузою 1 (у 1, 3 знач.). Стары падплыў да берага, падняў канец снасці з тычкаю і лёгка ўваткнуў тычку ў бузяное дно. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́ра 1, ‑ы, ж.
Спец. Унутраная нарэзка, у якую ўстаўляецца дно ў бочцы, цэбры і пад.
уто́ра 2, ‑ы, ж.
Спец. Другі голас у музычнай партыі; другая скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Марзя́нка, мырзя́нка ’лубок ці кошык з намарожаным на дно пластом лёду для коўзання з горкі’ (Бяльк.). Рус. свярд. морзянка ’тс’. Да маразя́нка < марозны < мароз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́перці сов.
1. в разн. знач. вы́переть;
вада́ заме́рзла і ~рла дно ў бо́чцы — вода́ замёрзла и вы́перла дно в бо́чке;
в. з ха́ты каго́-не́будзь — вы́переть и́з дому кого́-л.;
2. прост. вы́лезть, вы́переться;
в. напе́рад — вы́лезть (вы́переться) вперёд
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
задні́ць, ‑дню, ‑дніш, ‑дніць; зак., што.
Абл. Уставіць дно. — Як толькі прыварацца, мы .. [грыбы] адкідаем на рэшата — і ў чыстую дзежку. .. Астаецца толькі задніць, і дзежка гатова да адпраўкі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падо́нкі ’рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны; дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства’. Суфіксальнае вытворнае ад *падонны < дно (гл.) з Суф. ‑к‑. Другое значэнне — семантычная калька рус. подо́нки.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспо́д ’ніз’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), ’дно (падлога) у печцы’ (Гарэц., Касп.), ’ніжняя частка якой-н. пасудзіны’ (Нас. Доп.), іспо́т ’под’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. и́спо́д ’падкладка адзення’, ’ніз’, ’дно чаго-н.’, ’чарэнь’, ’падлога’. Ст.-рус. исподъ ’ніз’, ’выварат, спод’, ’адваротны бок якой-н. рэчы’, ’ніжняе адзенне, бялізна’, исподь ’ніз’ адзначана з XI ст. (першая фіксацыя ў Ізборніку Святаслава 1076 г.). Утворана шляхам зрашчэння складанага прыназоўніка из (ис) — подъ у ст.-рус. мове. Гл. спод, ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)