электрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Падвергнуць (падвяргаць) электрызацыі.

2. перан. Узбуджаць, даводзіць да ўзбуджанага стану. Школьнікаў, якія адзін за другім прыбягаюць у школу, — паліцыя праганяе. Яны спалохана разбягаюцца, несучы на вёску сенсацыйную вестку, якая ў момант электрызуе старых і малых. Таўлай.

[Ад фр. électriser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мірс ’страх, які даводзіць чалавека да непрытомнасці’ (Карскі, Труды). Балтызм, які Карскі (там жа, 393) супастаўляе з літ. mirksóti, mirksaũ ’сядзець з напаўрасплюшчанымі вачамі’ або з mir̃ti ’паміраць’. Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канчаць, заканчваць, завяршаць, давяршаць; закругляць, закругляцца (перан.) □ даводзіць да канца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

тані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Спец.

1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).

2. што. Давесці (даводзіць) афарбоўку прадмета да патрэбнага тону. // Зрабіць (рабіць) дэкаратыўную апрацоўку скульптуры для ўстаранення дэфектаў матэрыялу, з мэтай імітацыі і пад. Таніраваць мармуровую статую. // Афарбаваць (афарбоўваць) фатаграфічныя відарысы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талкава́ць ’гутарыць, гаварыць; растлумачваць’ (ТСБМ), ’разважаць, доўга і шматслоўна даводзіць’: толкуе — німа чаго слухаць (Федар. 4, Цых.), толкова́ць ’размаўляць, абмяркоўваць’ (ТС), ст.-бел. толковати ’тлумачыць, гаварыць, казаць’ (КГС), сюды ж талкаві́та, талкаві́ста ’разумна, разважна’ (Мат. Маг., Юрч. Вытв.), талко́вы ’змястоўны, разумны, дзелавы, удалы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Цых.). Да толк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тусме́ць (тусмѣць без тлумачэння, Шымк. Собр.) ‘марнець ад гора, перажыванняў’ (Юрч. Вытв.), тусмі́цьдаводзіць да перажыванняў, гора’ (Юрч. СНЛ), тусме́нне ‘марненне’ (Юрч. Вытв.), ту́сменны ‘цьмяны’ (чач., Жыв. НС), параўн. рус. разан., арл., цвяр. тусме́ць ‘цямнець, губляць бляск; змяркацца’, смал., бран. тусмя́ный ‘зямлісты; змрочны, пануры’ (СРНГ). Другаснае ўтварэнне ад туснець? Гл. тускнець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́шчыцьдаводзіць да галечы’ (Нас.), ’знішчаць, зніштажаць, губіць, спусташаць, прымяншаць’ (Гарэц.), ’спусташаць’ (Яруш.), ’знішчаць’ (Шат., Бяльк.), нішчыцца ’гінуць, прападаць’ (ТС), укр. нищити ’спусташаць, знішчаць’, польск. niszczyć ’ператвараць у нішто, марнаваць, знішчаць, спусташаць’. Выводзяць з прасл. *nīsti̯‑ (гл. нішчэ́ць) (Брукнер, 364; Фасмер, 3, 77), што ўзыходзіць да *ničьto, гл. нішто (ESSJ SG, 2, 489).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бэ́сціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна бэсціць не дасць! Скрыган. — Дурань стары! — ўскрыкнула аж бабулька і сціхамірылася, выліўшы вон усё накіпелае, забыўшыся, што, мо, і не след перад малым бэсціць гэтак дзеда. Шынклер.

2. Брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці што‑н. Бэсціць вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мары́ць, мару́, мо́рыш, мо́рыць; мо́раны; незак.

1. каго (што). Труціць, знішчаць.

М. прусакоў.

2. каго (што). Мучыць, мардаваць.

М. голадам.

3. перан., каго (што). Даводзіць да знямогі.

М. смешнымі апавяданнямі.

Сон морыць.

4. што. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці (спец.).

М. дуб.

|| зак. замары́ць, -мару́, -мо́рыш, -мо́рыць; -мо́раны (да 2 і 3 знач.), памары́ць, -мару́, -мо́рыш, -мо́рыць; -мо́раны (да 1, 2 і 4 знач.) і умары́ць, -мару́, -мо́рыш, -мо́рыць; -мо́раны (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледзяні́ць, ‑ніць; незак., каго-што.

1. Ператвараць у лёд; замарожваць. Браўся і мароз — ды на суткі, не болей, ледзяніў толькі снег, не выйсці, не высунуцца на дарогу. Пташнікаў. // Пранізваць холадам. Холад настойліва забіраўся пад майкі і ледзяніў цела. Карпаў.

2. перан. (звычайна ў спалучэнні са словамі «кроў», «сэрца», «душу» і пад.). Даводзіць да стану здранцвення, жаху. Думкі, адна страшнейшая за другую, ледзянілі душу. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)