абсу́рд, ‑у, М ‑дзе, м.

Недарэчнасць, бязглуздзіца, лухта. Давесці сваю думку да абсурду.

[Лац. absurdum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уква́сіць, уквашу, уквасіш, уквасіць; зак., што.

Заквашваючы, давесці да поўнай гатоўнасці. Уквасіць капусту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссушы́ць, ссушу́, ссу́шыш, ссу́шыць; ссу́шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць сухім; высушыць.

Вятры ссушылі збажыну.

С. яблыкі (насушыць).

2. перан., каго (што). Знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці.

Каханне ссушыла дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Давесці да патрэбнага гарту.

Д. серп.

|| незак. дагарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дагарто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і дагарто́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дако́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

1. Давесці да канца, завяршыць пачатае.

Д. крыць страху.

2. Дабіць, даканаць, прыкончыць (разм.).

Д. параненага звера.

|| незак. дако́нчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

1. Парачыся ў лазні, давесці сябе да знямогі.

З. да паўсмерці.

2. Моцна стаміцца ад доўгай язды, хады, працы.

|| незак. запа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Празмерна доўгім спяваннем давесці сябе да непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералячы́цца, ‑лячуся, ‑лечышся, ‑лечыцца; зак.

Разм. Доўгім, празмерным лячэннем давесці сябе да непажаданых вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак., што.

1. Доўгай варкай давесці да поўнай гатоўнасці.

П. мяса.

2. Правесці які-н. час, варачы што-н.

|| незак. права́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разматлашы́ць, -лашу́, -ло́шыш, -ло́шыць; -ло́шаны; зак., што (разм.).

1. Падраць на шматкі; разнесці па частках, на часткі.

За адзін сезон разматлашыў касцюм.

Р. склад.

2. Давесці да бязладнага стану; зрабіць раскудлачаным, растрапаным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)