Капшчы́зна, капшчы́награшовы пабор з тых асоб, якія сыцілі мёд, варылі піва, рабілі гарэлку, трымалі корчмы’ (Гарб., Бел. арх., АВАК). Цытата з апошняй крыніцы, магчыма, сведчыць аб унутранай форме слова: «Капщизна одинакова по всему великому князьству Литовскому маеть быти брана, то есть: отъ меду копа грошей, от пива копа грошей… (XIV, 19, 1555) (гл. Гілевіч, Вопросы лит. и языка, 1968, 161). Тады капшчызна, капшчына ад капа (гл.). Гл. таксама сінанімічнае чопавае (Булахаў, Працы VIII, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шліна ’мыта; дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. СНЛ), ст.-бел. пошлина, рус. по́шлина, стараж.-рус. пошьлина ’старажытны звычай’, пошьлъ ’старажытны, спрадвечны, звычайны’, літаральна: чьто пошьло есть (Праабражэнскі, 2, 119). Параўн., аднак: взял мець со собою по нашей пошлине (Пісьмо Рыжскай рады XIII ст.), што, паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 368), значыла ’як мы паслалі, загадалі, па нашаму загаду’, якое трэба выводзіць з пасылаць, слаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абавяза́цельства, ‑а, н.

1. Абяцанне або дагавор, якія патрабуюць абавязковага выканання ад таго, хто іх дае. Узяць на сябе абавязацельства. Абавязацельствы перад дзяржавай. Сацыялістычныя абавязацельствы. □ Частка нашых кадраў усё яшчэ не разумее простай ісціны, што любыя ўскладненні ні ў якім выпадку не знімаюць адказнасці за выкананне планаў і абавязацельстваў. Машэраў.

2. Грашовы пазыковы дакумент. Пазыковае абавязацельства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.

1. Металічны грашовы знак. Спытаўшы, як яго завуць, Місюк працягнуў хлопчыку белую манету. Пальчэўскі. [Чырвонаармеец] нёс у шапцы кучу залатых манет. Бядуля.

2. зб. Разм. Металічныя грошы. Чаканіць манету.

•••

Адплаціць (плаціць) той жа манетай гл. адплаціць.

Звонкая манета — тое, што і манета (у 2 знач.).

Прыняць за чыстую манету гл. прыняць.

[Лац. moneta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багаты, заможны, бязбедны; грашавіты, грашовы, з грашыма (разм.); цёплы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пераво́д, ‑а і ‑у, М ‑водзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераводзіць — перавесці.

2. ‑а. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе. Пелагея Іванаўна адпачывала, калі паштальён прынёс грашовы перавод. «Звязда». Неўзабаве маці атрымала ад.. [бацькі] перавод на дзесяць тысяч рублёў. Гроднеў. // Разм. Бланк для такога адпраўлення.

3. ‑а. Рэйкавы пуць для пераходу саставаў вагонаў з адной каляі на другую. Стрэлачныя пераводы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чынш, ‑у, м.

Гіст. У феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. // На Беларусі і ў Літве ў 15–19 стст. — грашовы аброк. Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся грашовым эквівалентам. «Весці». — Чынш да падатку не належыць, — уставіў слова паспакайнелы Сяргей. Чорны.

[Польск. czynsz ад лац. census — перапіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

5.

2. Самая высокая адзнака паспяховасці пры пяцібальнай сістэме; выдатна.

Вучыцца на пяцёркі.

3. Назва чаго-н., што змяшчае пяць адзінак, напр.: ігральная карта ў пяць ачкоў, група з пяці чалавек ці прадметаў, грашовы знак у пяць рублёў і пад.

4. Назва чаго-н., што абазначаецца лічбай 5 (разм.).

Ехаць на пяцёрцы (аўтобусе, тралейбусе пад нумарам 5).

|| памянш.-ласк. пяцёрачка, -і, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. пяцёрачны, -ая, -ае (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Дадаць да ўжо напячатанага; напячатаць дадаткова. Прыпячатаць некалькі фотаздымкаў.

2. Разм. Запячатаць чым‑н. Прыпячатаць пісьмо сургучом.

3. Разм. Паставіць пячатку на чым‑н. [Старшыня] хукне, плюне на пячатку І на чэк грашовы — раз! Прыпячатаў! Калі ласка, — У банк імчы! Бялевіч.

4. перан. Разм. Моцна прыціснуць; прыбіць. Першыя кроплі буйнога дажджу прыпячаталі пясок на двары і ўпалі на галаву Восілене. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абро́к 1, ‑у, м.

Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам. Танк.

абро́к 2, ‑у, м.

Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)